center|170px|Альберта Томба ў 2009 годзе
Альберта Томба (; нар. года, Сан-Ладзара-дзі-Савена, Італія) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, уладальнік Кубка свету. Спецыялізаваўся ў слаламе і гіганцкім слаламе.
Спартыўная мянушка — «Томба ла Бомба» (). Алімпійскі чэмпіён 1988 года ў слаламе і гіганцкім слаламе (Калгары, Канада). У 1992 годзе ў Альбервіль (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слаламе і «срэбра» ў слаламе. Там жа Томба быў удастоены гонару несці сцяг Італіі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды.
Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слаламных трасах Лілехамеры (Нарвегія) у 1994 годзе.
Фінішаваў без узнагарод на Белай Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).
Уладальнік Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сезоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў з вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай складанасці 50 перамог у Кубку свету (35 — слалам, 15 — гіганцкі слалам). Па ліку перамог на этапах Кубка свету саступае толькі Інгемару Стэнмарку (86) і Херману Маеру (54).
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарналыжнікі Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Італіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Кавалеры Алімпійскага ордэна Катэгорыя:Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце