Ладдзя́н (Corallorhiza) — род кветкавых раслін сямейства архідных.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны, пазбаўленыя хларафілу (сапрафіты), вышынёю 8—30 см, з мясістым каралападобным карэнішчам. Лісце лускападобнае, жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.

Арэал

Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.

Літаратура

Катэгорыя:Эпідэндравыя