Грэм Дот (; нар. , , Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2006 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2007–2008), з сезона 2001/2002 да сезона 2008/2009 і з пачатку сезона 2010/2011 да жніўня 2013 года нязменна ўваходзіў у топ-16.

Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, перамогшы на юніёрскім чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 1992 годзе і на аматарскім чэмпіянаце Шатландыі ў 1993 годзе. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 1997 — дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У сезоне 1998/1999 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна знаходзіцца па сённяшні дзень, а таксама ўпешыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Хендры (1:9). У сезоне 2001/2002 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18). Праз два гады зноў дайшоў да фіналу найбуйнейшага спаборніцтва і стаў чэмпіёнам свету, перамогшы Пітэра Эбдана (18:14) і здабыўшы першы рэйтынгавы тытул. У сезоне 2006/2007 дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым турніры, а таксама здабыў другую рэйтынгавую перамогу, выйграўшы адкрыты чэмпіянат Кітая, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне, пасля чаго клінічная дэпрэсія сур'ёзна паўплывала на яго форму. У сезоне 2009/2010 займаў ужо 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак у трэці раз у кар'еры дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (13:18), і вярнуўся ў элітную групу 16-ці лепшых снукерыстаў. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу турніру Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым запрашальным турніры па снукеры. З 2010 года не даходзіў да рэйтыгавых фіналаў да пачатку 2018 года, калі згуляў у вырашальных матчах двух рэйтынгавых турніраў запар, але саступіў Марку Уільямсу ў фінале German Masters (1:9) і Майклу Джорджыу ў фінале Shoot-Out (56:67).

У агульнай колькасці займаў другі радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 190 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-35 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю. У 2011 годзе выпусціў аўтабіяграфію "Frame of Mind: The Autobiography of the World Snooker Champion".

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 9 (2 перамогі, 7 паразаў)

Легенда Чэмпіянат свету (1:2) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (1:5)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза 1999 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 1:92Параза 2001 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 6:93Параза 2004 Чэмпіянат свету 8:184Параза 2005 Кубак Мальты 7:95Перамога 2006 Чэмпіянат свету 18:146Перамога 2007 Адкрыты чэмпіянат Кітая 9:57Параза 2010 Чэмпіянат свету 13:188Параза 2018 German Masters 1:99Параза2018 Shoot-Out 56:67Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Нізкарэйтынгавыя турніры: 2 (2 паразы)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1 Параза 2011 2:42 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука 3:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (2 перамогі, 11 паразаў)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (2:7) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:2) Нярэйтынгавыя турніры (0:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:1)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя 1:9Параза2 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Ньюкасл-эпон-Тайн, Англія 6:9Параза3 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 8:18Параза4 Кубак Мальты, Партамаза, Мальта 7:9Перамога1 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:14Перамога2 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 9:5Параза5 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 13:18Параза6 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 3, Шэфілд, Англія 2:4Параза7 Мастэрс Бразіліі, Фларыянопаліс, Бразілія 0:5Параза8 Shoot-Out, Блэкпул, Англія 23:61Параза9 Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука, Фюрстэнфельдбрук, Германія 3:4Параза10 German Masters, Берлін, Германія 1:9Параза11 Shoot-Out, Уотфард, Англія 56:67

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя снукерныя турніры: 6 (3 перамогі, 3 паразы)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1 1994 Pontin's Spring Open, Прэстацін, Уэльс 3:7Перамога1 1995 Pontin's Autumn Open, Прэстацін, Уэльс 5:1Перамога2 1997 Адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, Вельс, Аўстрыя 7:6Перамога3 Сусветная серыя – Берлін, Берлін, Германія 6:1Параза2 Адкрыты чэмпіянат Бельгіі, Дзюфель, Бельгія 0:4Параза3 Сусветная серыя – Прага, Прага, Чэхія 3:5

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на World Snooker Статыстыка Грэма Дота на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Шатландыі Катэгорыя:Чэмпіёны свету па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шатландыі