Залман Еўнавіч Абезгаўз (, , Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Біяграфія Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1945 супрацоўнік Архіўнага ўпраўлення БССР. З 1948 па 1956 малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР. У 1956 абараніў кандыдацкую працу на тэму «Исторические предпосылки формирования пролетариата в Белоруссии (вторая половина XIX века)». З 1956 па 1988 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР.

Навуковыя інтарэсы Даследаваў гісторыю рабочага класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду.

Творы Рабочий класс Белоруссии в начале XX в. (1900—1913 гг.) / З. Е. Абезгауз; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1977. — 168 с.: диагр. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века / З. Е. Абезгауз ; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1971. — 179 с.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі