Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі — каардынацыйны цэнтр медыцынскай навукі ў Беларусі. Створана ў 1995 годзе пад назвай Аддзяленне медыка-біялагічных навук АН Беларусі. Сучасную назву мае з 2003 года.

Гісторыя Медыцынскія даследаванні ў Беларускай акадэміі навук вядомы з 1930-х гг.: Інстытут псіханеўралогіі, Інстытут эксперыментальнай фізіялогіі (Інстытут тэарэтычный і клінічнай медыцыны ў 1940—1947 гг., Інстытут тэарэтычнай медыцыны ў 1947—1953 гг.), Медыцынскі навукова-даследчы кабінет. З 1936 г. названыя інстытуты ўвайшлі ў склад Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук, а у выніку падзелу апошняга ў 1940 г. — у складзе Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1947 Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР было рэарганізавана ў Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР. У яго складзе быў адноўлены толькі Інстытут тэарэтычнай медыцыны, дзе і сканцэнтраваліся ўсе медыцынскія даследаванні ў Акадэміі. У 1953 названы Інстытут быў пераўтвораны ў Інстытут фізіялогіі АН БССР. Інстытут імкліва развіваўся, і ў 1962, калі аддзяленне было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскаспадарчых навук, навукоўцы паслалі хадайніцтва у Савет Міністраў БССР з запытам дазволу стварыць Інстытут эксперыментальнай медыцыны. Хадайніцтва не было задаволена. Тым не менш, Пастановай Прэзідыума АН БССР у 1958 годзе быў створаны Сектар геранталогіі АН БССР, а ў 1970 у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР.

З 1963 па 1995 медыцынскія даследаванні ў Акадэміі канцэнтраваліся ў Аддзяленні біялагічных навук. Значная ўвага стала ўдзяляцца пытанням каардынацыі навуковай дзейнасці ўстаноў Рэспублікі па праблемах фундаментальных даследаванняў. Так, у 1991 Аддзяленне біялагічных навук разгледзела пытанне аб перспектывах стварэння ў Акадэміі самастойнага Аддзялення медыка-біялагічных праблемСправаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. — Мн., 1992. — С. 138..

Намаганні Аддзялення біялагічных навук заўважыў Прэзідыум Акадэміі і ўключыў асобным пытаннем у парадак сесіі 24-25 сакавіка 1992 г. пытанне аб утварэнні Аддзялення праблем медыцыны Акадэміі навук БеларусіСправаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. — Мн., 1993. — С. 131..

Згодна Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 861 ад 23 снежня 1993 года павінна была быць створана Акадэмія медыцынскіх навук Беларусі.

У 1995 годзе была завершана работа па стварэнні ў Акадэміі Аддзялення медыка-біялагічных навук. Устаноўчы сход членаў Аддзялення адбыўся ў сакавіку таго ж года. 23-24 сакавіка адбылася сесія Агульнага сходу Акадэміі навук Беларусі, на якім акадэмік Валерый Мікалаевіч Гурын быў зацверджаны акадэмікам-сакратаром названага аддзялення. У склад Аддзялення ўвайшлі: Інстытут біяхіміі Інстытут радыебіялогіі Інстытут фізіялогіі

У 2003 годзе аддзяленне было пераўтворана ў Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі.

Сучасны склад Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі

Напрамкі дзейнасці стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў; маніторынг і прагназаванне стану навакольнага асяроддзя; рэабілітацыя радыеактыўна забруджаных зямель; механізмы адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя; ахоўныя меры па пераадоленню аддаленых радыеэкалагічных і медыка-біялагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы; функцыянаванне біясістэм, біятэхналогіі, хімія- і імунапрафілактыка і тэрапія інфекцыйных і неінфекцыйнымі захворванняў, імуналогія, малекулярная біялогія, біяхімія; вывучэнне ўплыву хімічных, фізічных і біялагічных фактараў асяроддзя пражывання; таксіколага-гігіенічная ацэнка новых хімічных рэчываў, кампазіцый і рэцэптур, што ўкараняюцца ў народную гаспадарку і ахову здароўя; вывучэнне механізмаў функцыянавання сістэм арганізма ў норме і пры паталогіі; распрацоўка новых метадаў дыягностыкі неінфекцыйных захворванняў, дыягнастычных прыбораў; эксперыментальнае абгрунтаванне новых прынцыпаў і метадаў лячэння нервовых, псіхічных, сардэчна-сасудзістых, страўнікава-кішачных і іншых захворванняў; заканамернасці працякання паталагічнага працэсу; распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій.

Акадэмікі-сакратары Аддзялення Валерый Мікалаевіч Гурын (1995—2002) Яўген Дзмітрыевіч Белаенка (2002—2006) Яўген Фёдаравіч Канапля (в.а., 2006—2009) Аляксандр Генадзьевіч Мрочак (2009—2011) намеснік акадэміка-сакратара Іосіф Віктаравіч Залуцкі (з 2010 па 2014) Мікалай Сяргеевіч Сердзючэнка (з 30 мая па 8 верасня 2014 — в.а. акадэміка-сакратара, вучоны сакратар Аддзялення; 2014—2022)Веды. — 2014. — 9 чэрвеня. — С. 2.На заседании Президиума // Навука. — 2022. — 26 красавіка. — С. 2 Васіль Генрыхавіч Богдан (з 21 красавіка 2022)

Літаратура Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1962 г. — Мн., 1963. Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1963 г. — Мн., 1964. Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1995 годзе. — Мн., 1996. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2003 годзе. — Мн., 2004. Национальная академия наук Беларуси. Энциклопедический справочник. — Минск, 2017.

Спасылкі Старонка Аддзялення медыцынскіх навук на сайце НАН Беларусі Акадэмік ГУРЫН Валерый Мікалаевіч Акадэмік БЕЛАЕНКА Яўген Дзмітрыевіч Акадэмік КАНАПЛЯ Яўген Фёдаравіч Акадэмік МРОЧАК Аляксандр Генадзьевіч Член-карэспандэнт ЗАЛУЦКІ Іосіф Віктаравіч

Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі