Бобрык 2, Бобрык Другі, Бобрыч — рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Назва Паводле В. Жучкевіча, назва ракі Бобрык відавочна звязаная з назвай жывёлы бабёрВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 29..

На думку У. Тапарова, у назве ракі Бабруя (> Бабруйка) фармант -уя мяркуе зыходную аснову на -u (літ. bebrus), параўн. літ. BebrujtsВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 177.. Літоўскія гідронімы Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė А. Вананас тлумачыць ад bãbras — тое ж, што і літ. bebras «бабёр»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр» паходзяць ст.-інд. babhrú-h «чырвона-карычневы», авест. bawra- «бабёр», ст.-верх.-ням. bibar, літ. bė̃bras, bãbras, bė̃brus, слав. *bebrъ у польскай рачной назве Biebrza, рус. bobr і інш.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136..

Асноўныя прытокі Справа: Вісліца, Азёрны канал, Капцэвіцкі канал. Злева: Капцэвіцкі канал, Міхедава-Грабаўскі канал.

Агульнае Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па Прыпяцкай нізіне, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй вёскі Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя. З ракі пачынаецца меліярацыйны канал Лукіч — левы прыток Прыпяці.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці