Ніл Робертсан (; нар. , , Аўстралія) — аўстралійскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету па снукеры 2010 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу. З’яўляецца адзіным аўстралійскім снукерыстам у гісторыі, які перамагаў на рэйтынгавых турнірах, а таксама адным з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны — чэмпіянат Вялікабрытаніі (2013, 2015), Мастэрс (2012) і чэмпіянат свету (2010). Пераможца 14 рэйтынгавых турніраў (шостае месца ў гісторыі разам з Маркам Сэлбі). З сезона 2006/2007 да снежня 2017 года нязменна ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу.

Упершыню Робертсан патрапіў у мэйн-тур у сезоне 1998/1999 ва ўзросце 16 гадоў, але канчаткова замацаваўся сярод прафесіяналаў у сезоне 2003/2004, у якім стаў пераможцам кваліфікацыі да Мастэрс, выйграўшы пуцёўку на самы прэстыжны запрашальны турнір 2004 года. У 2005 годзе ён дэбютаваў у Крусібле і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а з сезону 2006/2007, падчас якога ён выйграў свае першыя рэйтынгавыя турніры, Гран-пры і адкрыты чэмпіянат Уэльса, нязменна ўваходзіць у 16 лепшых снукерыстаў свету. У 2010 годзе ён атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету, перайграўшы ў фінальным матчы Грэма Дота з лікам 18:13. У наступным сезоне ён упершыню падняўся на першы радок сусветнага рэйтынгу і выйграў свой шосты рэйтынгавы тытул, World Open 2010, не прайграўшы ні аднаго фінальнага паядынку. У 2012 годзе атрымаў перамогу на Мастэрс, стаўшы трынаццатым гульцом у гісторыі, які перамог на Мастэрс і на чэмпіянаце свету. У пачатку сезона 2013/2014 ён вярнуў сабе першае месца ў рэйтынгу, якое трымаў амаль да самага канца сезону. Апроч таго, ён перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2013 года і, такім чынам, стаў восьмым гульцом, які выйграў усе турніры трайной кароны. У канцы 2015 года стаў пераможцам двух прафесійных турніраў запар, перамогшы на Champion of Champions і ў другі раз стаўшы пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў пачатку сезона 2016/2017 здабыў дванаццаты рэйтынгавы тытул на турніры Рыга Мастэрс. Пасля няўдалых выступаў у першай палове сезона 2017/2018 упершыню за 11 гадоў пакінуў топ-16 у снежні, але ўсяго праз тыдзень здабыў трынаццатую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі і вярнуўся ў снукерную эліту.

У агульнай колькасці займаў найвышэйшы радок у сусветным рэйтынгу больш за год. Апроч 14 рэйтынгавых тытулаў 4 нізкарэйтынгавыя турніры і 4 прафесійныя запрашальныя турніры. У 2011 годзе ў камандзе з аматарам Стывам Міфсудам вывеў зборную Аўстраліі ў чвэрцьфінал кубка свету па снукеры. За сваю кар’еру зрабіў больш за 550 соценных брэйкаў, стаўшы лідарам сезона 2009/2010 па іх колькасці і аформіўшы рэкордныя 103 сэнчуры ў сезоне 2013/2014, і займае чацвёртае месца па колькасці сэнчуры ў гісторыі (пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса), а таксама зарабіў больш за тры мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-10 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў тры максімальныя брэйкі, уваходзячы ў топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю максімумаў.

Фіналы турніраў

Рэйтынгавыя турніры: 21 (14 перамог, 7 параз)

Легенда Чэмпіянат свету (1:0) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (2:0) Іншыя (11:7)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2006 Гран-пры 9:52Перамога2007 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:83Перамога2008 Чэмпіянат Бахрэйна 9:74Перамога2009 Гран-пры 9:45Перамога2010 Чэмпіянат свету 18:136Перамога2010 World Open 5:17Параза2012 Гранд-фінал PTC 0:48Параза2012 International Championship 8:109Параза2013 Гранд-фінал PTC 3:410Перамога2013 Адкрыты чэмпіянат Кітая 10:611Перамога2013 Усі Класік 10:712Параза2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 6:913Перамога2013 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:714Параза2014 Адкрыты чэмпіянат Кітая 5:1015Перамога2014 Усі Класік 10:916Параза2014 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 5:917Перамога2015 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 10:518Параза2016 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 5:919Перамога2016 Рыга Мастэрс 5:220Перамога2017 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 9:821Перамога2018 Рыга Мастэрс 5:2

Нізкарэйтынгавыя турніры: 5 (4 перамогі, 1 параза)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2011 Варшава Класік 4:12Перамога2011 Міжнародны трафей Алекса Хігінса 4:13Перамога2012 Адкрыты чэмпіянат Гдыні 4:34Параза2013 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 1:45Перамога2015 Адкрыты чэмпіянат Гдыні 4:0

Мастэрс: 3 (1 перамога, 2 паразы)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2012 Мастэрс 10:62Параза2013 Мастэрс 6:103Параза2015 Мастэрс 2:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 32 (22 перамогі, 10 паразаў)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (14:7) Нізкарэйтынгавыя турніры (4:1) Нярэйтынгавыя турніры (4:2) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс 6:5Перамога2 Гран-пры, Абердын, Шатландыя 9:5Перамога3 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:8Перамога4 Чэмпіянат Бахрэйна, Манама, Бахрэйн 9:7Перамога5 Гран-пры, Глазга, Шатландыя 9:4Перамога6 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 18:13Перамога7 World Open, Глазга, Шатландыя 5:1Перамога8 Варшава Класік, Варшава, Польшча 4:1Перамога9 Міжнародны трафей Алекса Хігінса, Кіларні, Ірландыя 4:1Перамога10 Мастэрс, Лондан, Англія 10:6Параза1 Гранд-фінал PTC, Голуэй, Ірландыя 0:4Перамога11 Адкрыты чэмпіянат Гдыні, Гдыня, Польшча 4:3Параза2 International Championship, Чэнду, Кітай 8:10Параза3 Мастэрс, Лондан, Англія 6:10Параза4 Гранд-фінал PTC, Голуэй, Ірландыя 3:4Перамога12 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 10:6Параза5 Адкрыты чэмпіянат Балгарыі, Сафія, Балгарыя 1:4Перамога13 Усі Класік, Усі, Кітай 10:7Параза6 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 6:9Перамога14 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 10:7Параза7 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 5:10Перамога15 Усі Класік, Усі, Кітай 10:9Параза8 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 5:9Параза9 Мастэрс, Лондан, Англія 2:10Перамога16 Адкрыты чэмпіянат Гдыні, Гдыня, Польшча 4:0Перамога17 Champion of Champions, Ковентры, Англія 10:5Перамога18 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 10:5Параза10 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Кардыф, Уэльс 5:9Перамога19 Рыга Мастэрс, Рыга, Латвія 5:2Перамога20 Ганконг Мастэрс, Ганконг 6:3Перамога21 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Глазга, Шатландыя 9:8Перамога22 Рыга Мастэрс, Рыга, Латвія 5:2

Запрашальныя турніры: 2 (1 перамога, 1 параза)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 General Cup, Ганконг 7:6Параза1 General Cup, Ганконг 2:7

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 параза)

ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПараза1Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 4:8

Выступы за нацыянальную зборную

Кубак свету (11 перамог, 5 паразаў)

Кубак свету па снукеры 2011; 11—17 ліпеня 2011; Centara Grand and Bangkok Convention Centre, Бангкок, ТайландСклад зборнай Аўстраліі: 1. Ніл Робертсан 2. Стыў МіфсудВынікТып матча (партнёр)Апанент(ы)ЛікГрупавы этап: Аўстралія — Тайланд 1 4:1 (11 ліпеня)Перамога1IАдзіночныДжэймс Уатана67:27Перамога2IIIПарны (Стыў Міфсуд)Джэймс Уатана / Дэчават Пумджаенг71:22Перамога3VАдзіночныДэчават Пумджаенг79:60Групавы этап: Аўстралія — Мальта 3:2 (12 ліпеня)Параза1IАдзіночныТоні Дрэга43:67Параза2IIIПарны (Стыў Міфсуд)Тоні Дрэга / Алекс Борг10:60Перамога4VАдзіночныАлекс Борг63:7Групавы этап: Аўстралія — Кітай 2:3 (14 ліпеня)Перамога5IАдзіночныДзін Цзюньхуэй64:55Параза3IIIПарны (Стыў Міфсуд)Дзін Цзюньхуэй / Лян Вэньбо21:75Перамога6VАдзіночныЛян Вэньбо74:42Групавы этап: Аўстралія — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 4:1 (15 ліпеня)Перамога7IАдзіночныМахамед Шэхаб66:1Перамога8IIIПарны (Стыў Міфсуд)Махамед Шэхаб / Махамед Эль Джоўкер77:1Перамога9VАдзіночныМахамед Эль Джоўкер63:45Чвэрцьфінал: Аўстралія — Уэльс 2:4 (16 ліпеня)Параза4IАдзіночныМарк Уільямс10:96Перамога10IIIПарны (Стыў Міфсуд)Марк Уільямс / Мэцью Стывенс64:42Перамога11VАдзіночныМэцью Стывенс61:25Параза5VIПарны (Стыў Міфсуд)Марк Уільямс / Мэцью Стывенс39:77

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Профіль на World Snooker Статыстыка Ніла Робертсана на CueTracker.net

Катэгорыя:Снукерысты Аўстраліі Катэгорыя:Лідары сусветнага снукернага рэйтынгу Катэгорыя:Чэмпіёны свету па снукеры Катэгорыя:Пераможцы чэмпіянату Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы World Open (снукер) Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Усі Класік (снукер)