Сярэднекалымск () — горад (з 1775) у Расіі, у складзе Сярэднекалымскага улуса Якуціі. Насельніцтва 3587 чал. (2005). Заснаваны ў 1643 годзе.
Размешчаны на поўночым усходзе Якуціі, на левым беразе Калымы. Заснаваны як казачы астрог рускім землепраходцам Міхаілам Стадухіным і казаком Дзмітрыем Зыранам. Быў вядомы пад назвай Ярмонга (Ярманка). У 1775 годзе Сярэднекалымск стаў горадам, а ў 1882 годзе — цэнтрам Калымскай акругі. Насельніцтва
Эканоміка Асноўная галіна эканомікі — сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, у тым ліку конегадоўля і аленегадоўля), рыбалоўства, здабыча футра. Дзейнічае аэрапорт, рачная прыстань.
Катэгорыя:Гарады Якуціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1643 годзе