Вілю́йск () — горад (з 1783 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вілюйскага ўлуса Якуціі. Насельніцтва 10,0 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1634 годзе. Да 1821 года меў назву Аленск ().
Горад размешчаны на правым беразе ракі Вілюй (прыток Лены), за 592 км на паўночны захад ад Якуцка. У горадзе працуе аэрапорт, прыстань на рацэ Вілюй. Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Іван Міхайлавіч Гогалеў (1930—1998) — якуцкі пісьменнік. Іван Лаўрэнцьевіч Кандакоў (1857—1931) — рускі і савецкі хімік. Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі адбываў ссылку ў Вілюйску ў 1872—1883 гадах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Якуціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1634 годзе