Случ, Паўночная Случ — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва Случ паходзіць ад славянскага лука — «выгін ракі, лукавіна» (параўн. злуч, злучына, излучина)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 352..
На думку М. Фасмера, назва Случ верагодна паходзіць ад *сълѫчь, параўн. слукий «крывы, выгнуты»М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 679..
Э. Мурзаеў гідронім Случ звязвае з тэрмінам лукаЭ. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 351..
На думку Я. Паспелава, гідронім Случ паходзіць ад славянскага лука — «выгін ракі, лукавіна»Е. М. Поспелов. Географические названия мира. Топонимический словарь. Москва, 2002. С. 388..
Паводле С. Роспанда, гідронім Случ ад *slo̧čь, параўн. slukij «крывы», або ад праслав. slukъ «вільготны»С. Роспонд. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. Москва, 1972. С. 23..
У. Тапароў ставіць пытанне аб магчымасці балцкага паходжання назвы СлучВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208. .
Гідраграфія
Даўжыня ракі 197 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 м/км.
Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая.
Даліна Случы ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй гарадскога пасёлка Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча, каля вёскі Рудня — Руднянскае (Рудня).
Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70 % плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45 %. Азёрнасць менш за 1 %. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.
Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця ракі Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе.
Гідралагічны рэжым 500px|thumb|center|Веснавое разводдзе на ўскраіне Слуцка. 2010 Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, з якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш часГідрамэтцэнтар Беларусі .
Асноўныя прытокі Справа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка, Вялікая Сліва, Юркевіцкі канал.
Шматлікія меліярацыйныя каналы.
На рацэ Гарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае, Руднянскае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Салігорскага раёна Катэгорыя:Рэкі Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Лунінецкага раёна