thumb|250px|Жвір, Грэцыя Жвір, гравій — рыхлая абломкавая асадкавая парода, складзеная з абгладжаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі ад 1 да 10 ммГеаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн: БелЭн, 1993. (паводле некаторых прамысловых класіфікацый ад 5 да 70 мм).
Паводле ўтварэння адрозніваюць жвір рачны, азёрны, марскі і ледавіковы. У чыстым выглядзе намнажэнні жвіру сустракаюцца рэдка, часцей у сумесі з пяском і галькай. Большасць пакладаў жвіру прымеркаваны да антрапагену, радзей да неагену, дэвону, мелавога перыяду і інш.
Жвір можа ўтвараць паклады (лінзападобныя або пластавыя), належыць да карысных выкапняў. Здабываецца адкрытым спосабам. Выкарыстоўваецца жвір для вытворчасці бетону, пры будаўніцтве дарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.
На тэрыторыі Беларусі пясчана-жвіровы матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай грады і Паазер’я. Разведана 248 радовішчаў, з іх выкарыстоўваецца 82.
Літаратура Ляўкоў Э. А. Жвір. //
Катэгорыя:Горныя пароды Катэгорыя:Карысныя выкапні Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы