Лань, Ланя, Лунія — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Агульнае падзенне ракі 79,2 м.

Назва У XVI ст. ужывалася і форма «Лань», і форма «Ланя»: «ku rzecze Lany» (ку рэцэ Лані), «rzeka Lanya» (рака Ланя)Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. Вильна, 1884. С. 389, 390, 402..

П. Маштакоў у сваім каталогу дняпроўскіх гідронімаў 1913 г. падае варыянт «Лунія»П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. Санкт-Петербургъ, 1913. С. 144., спасылаючыся на карту Я. Шмідта XVIII ст., дзе рака пазначаная такой назвайГенеральная карта Киевской губернии, разделенная на 10 полков. Соч. Я.Шмид. Гравировал Н.Зубков. — Масштаб: 20 верст в английском дюйме. [Спб., 1770-е гг.].

В. Жучкевіч для абодвух варыянтаў прапаноўваў вытлумачэнні са сферы фауны: ад лань (назва жывёлы) і ад лунь (назва птушкі)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 195..

Варыянт «Лунія», як магчымы дыялектны, У. Тапароў збліжаў з літоўскім liūnas (люнас) «балота», адкуль літоўскі гідронім Liūn-upysВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.. Літоўскае liūnas «твань; няўстойлівая паверхня з мху на балоце» і сінанімічнае яму латышскае ļūnis, luns (люніс, лунс) мовазнавец В. Урбуціс тлумачыў праз семантыку «гнуць, гнуцца»Vincas Urbutis. Этимология // Baltistica. T. 8, Nr. 2 (1972). С. 208—209.. Балцкі гідранімічны пашыральнік -ija у літоўскіх гідронімах тыпу Kirmijà, Vilkijà, у тапоніме LiūnijosP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 80-81..

Гідраграфія Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічы Лунінецкага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля вёскі Лактышы.

У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.

Даліна Лані ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.

У 1973-75 і 1979-83 гадах рэчышча па усёй даўжыні каналізавана. Да 1975 года сцёк ракі накіроўваўся ў раку Случ (прыток Прыпяці) па канале Галоўны, пасля меліяравання — па каналізаваным канале ў Прыпяць. У 2004-05 гадах праведзена паўторнае паглыбленне (ад паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі Быхаўшчына Нясвіжскага раёна да пункта за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Капланавічы Клецкага раёна; 18,9 км)

Асноўныя прытокі Справа: Нача, Люта. Злева: Цапра, Балванка, Бабка.

На рацэ Гарады: Клецк. Вадасховішчы: Лактышы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Прыпяці Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клецкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Салігорскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лунінецкага раёна