Анто́ні Грабо́ўскі (Antoni Grabowski; 11 чэрвеня 1857, Нове Добре, каля Хелмна — 4 ліпеня 1921, Варшава) — польскі інжынер-хімік, адзін з першых эсперанта-паэтаў, вядомы як «бацька паэзіі на эсперанта».

Жыццё і дзейнасць

Грабоўскі быў вядомы як паліглот (у той ці іншай ступені ён валодаў 20-30 мовамі, у тым ліку ў некаторай ступені штучнай мовай валапюк). Ён вывучыў эсперанто ў 1887 годзе (адразу пасля публікацыі першага падручніка) і неўзабаве наведаў стваральніка мовы Л. Л. Заменгофа, пры гэтым паміж імі адбылася першая ў гісторыі размова на эсперанта.

Магчыма, з 1888 па 1904 гады Грабоўскі працаваў у Іванава-Вазнясенску дырэктарам тэкстыльнай фабрыкі. Там ён заснаваў адзін са старэйшых у Расіі эсперанта-клуб.

Як і Заменгоф, Грабоўскі разумеў важнасць літаратуры для развіцця мовы, асабліва толькі што створанай, і таму пачаў працаваць над перакладамі. Ужо ў 1888 годзе (у наступным годзе пасля выдання першых падручнікаў эсперанта) ён апублікаваў свой пераклад аповесці А. С. Пушкіна «Завея» на эсперанта. Потым з’явіліся іншыя пераклады, у тым ліку паэтычныя, з нямецкіх, польскіх і рускіх аўтараў.

Пасля вяртання ў Польшчу Грабоўскі доўгі час кіраваў Польскім таварыствам эсперантыстаў, а з 1908 года ўзглавіў граматычную секцыю Акадэміі эсперанта. Сучаснікі адзываліся аб ім як аб чалавеке дыпламатычным: ён умеў сгладжваць канфлікты, дапамагаў знаходзіць кампрамісы. Дзякуючы гэтым якасцям Грабоўскага Польскае таварыства эсперантыстаў пазбегла раскола.

З імем Грабоўскага звязана некалькі легенд. Паводле адной з іх, неяк Грабоўскага, які адпачываў у півной, наведвальнікі, якія ведалі аб яго захапленні, папрасілі прадэкламаваць верш на эсперанта. Грабоўскі выразна прачытаў нейкі вершаваны тэкст. Прысутныя адразу пачалі крытыкаваць пачутае: «Канешне, чаго яшчэ можна чакаць ад настолькі агіднага змяшэння моў?». Калі ўсе выказаліся, Грабоўскі аб’явіў, што дэкламаваў адзін з санетаў Петраркі на італьянскай мове, чым прадэманстраваў ролю забабонаў у негатыўным успрыяцці эсперанта. Паводле іншай, больш верагоднай версіі гэтай легенды, апублікаванай у прыватнасці, у альманаху «Literatura mondo» за 1931 год, гісторыя адбылася падчас прыёма ў прыватным доме. Пасля вячэры прысутнічаючыя папрасілі Грабоўскага, вядомага паліглота, прадэкламаваць што-небудзь з італьянскай паэзіі. Грабоўскі расказаў верш на эсперанта, які выдаў за тэкст на італьянскай мове, пасля чаго прапанаваў расказаць тое ж самае «на эсперанта» — і расказаў італьянскі арыгінал, які шмат хто з прысутнічаючых паспяшылі асмяяць. Паводле слоў Ляона Заменгофа, Грабоўскі распавядаў, што гэты эпізод адчыніў яму дзверы шмат якіх варшаўскіх таварыстваў, а да яго заняткаў «усялякімі глупствамі» пачалі адносіцца куды больш талерантна.

Апошнія гады Грабоўскага, як і Заменгофа, былі напоўнены трагізмам. Сям'я Грабоўскага з-за Першай сусветнай вайны аказалася падзеленай: германскі грамадзянін Грабоўскі ў пачатку вайны быў вымушаны з'ехаць у Германію, потым, з пачаткам нямецкай акупацыі ён вярнуўся ў Варшаву, адкуль да таго часу бяжалі большасць яго родных, падданых Расійскай імперыі. Сям'я ўз'ядналася толькі пасля таго, як Польшча атрымала незалежнасць. У Грабоўскага было пяцёра дзяцей: тры хлопчыка (Зыгмунт, Тадэвуш і Адам) і две дзяўчынкі (Зафія і Ірэна).

Памёр Грабоўскі ад сардэчнага прыступа на вуліцы Маршалковай у Варшаве. Ён разглядваў вітрыну новай крамы, адчыненай Мячыславам Клейнам, дзе прадаваліся кнігі на эсперанта. Раптоўна яму стала блага. Выбегшыя з крамы людзі знайшлі яго ўжо мёртвым.

Унёсак Грабоўскага ў развіццё эсперанта

Пяру Грабоўскага належыць шмат паэтычных твораў на эсперанта, як арыгінальных, так і перакладных (у тым ліку Пушкіна, Міцкевіча і іншых вядомых аўтараў). Уплыў Грабоўскага на эсперантскую паэзію цяжка пераацаніць — яму належыць адкрыццё шэрага папулярных мастацкіх прыёмаў, ён увёў у эсперанта тэрмін «адасізм» (рыфмаванне паводле падобных граматычных канчаткаў: напрыклад, verkadas/faradas), шмат якія з выкарыстаных ім неалагізмаў увайшлі ў асноўны слоўнікавы склад эсперанта і г. д.

Хаця Грабоўскі шмат зрабіў для развіцця хімічнай тэрміналогіі на польскай мове, развіццём аналагічнай тэрміналогіі на эсперанта ён практычна не займаўся.

Творы

Арыгінальныя (неперакладзеныя) вершы La Tagiĝo (Світанне) La reveno de l'Filo (Вяртанне сына) Sur unu kordo (На адной струне) La pluva tago (Даждлівы дзень) Al la semanto (Да сеяцеля) eo:Jubilea kantnato (Юбілейная песнь) Saluto el Varsovio (Прывітанне з Варшавы)

Анталогіі (арыгінальныя і перакладныя творы) La liro de esperantistoj (Ліра эсперантыстаў) — зборнік паэм — 1893 рэцэнзія El Parnaso de Popoloj (З Парнаса народаў) — сабранне паэм

Пераклады La neĝa blovado («Завея»), апавяданне А. С. Пушкіна — 1888 La gefratoj, камедыя Гётэ Mazepa, драма Юлія Славацкага Halka, опера Станіслава Манюшкі Sinjoro Tadeo , («Пан Тадэвуш»), эпічная паэма Адама Міцкевіча En Svisujo Юлія Славацкага Pekoj de infaneco — Грахі дзяцінства, аповесць Баляслава Пруса

Вучэбныя матэрыялы і даведнікі Kondukanto internacia de l' interparolado kun modeloj de leteroj Granda vortaro Pola-Esperanta kal Esperanta-Pola (Вялікі польска-эсперантскі і эсперанта-польскі слоўнік)

Артыкулы Esperanto kiel propedeŭtiko de lingvoj, Pola Esperantisto, 1908 (аб педагагічным эфекце эсперанта ў вывучэнні іншых моў).

Літаратура Banet-Formalowa, Zofia/ Antoni Grabowski: Eminenta Esperanto-aganto. 2-a eldono. «Hejme», 2001. 158 p. ISBN 83-907637-2-9. Рэцэнзія ў «Ла онда дэ эсперанта» , рэцэнзія ў «Маната» Glück, Julius. El la klasika periodo de Esperanto. Antoni grabowski kaj K. Bein (Kabe). / Pro Esperanto, Vieno, 1989 (36 p.) Рэцэнзія. Warszawski, Andrzej. Antoni Grabowski kaj kemio. Bydgoszcx, 1991 ("Антоні Грабоўскі і хімія).

Спасылкі Аб А. Грабоўскім на рускай мове Вершы і пераклады А. Грабоўскага з анталогіі «El Parnaso de Popoloj»

Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Эсперантамоўныя паэты Катэгорыя:Эсперантамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на эсперанта Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на эсперанта Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на эсперанта Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Эсперантысты