Літоўская мітраполія — самастойная літоўская (беларуская) мітраполія Вялікага Княства Літоўскага, якая падпарадкоўвалася Канстанцінопальскаму патрыярхату і існавала ад пачатку XIV ст. (ад 1300 ці 1317 года) да 1596 года. Літоўская мітраполія была асяродкам праваслаўнага жыцця, асветы і культуры жыхарства Вялікага Княства Літоўскага. Літоўскі мітрапаліт па-грэчаску афіцыйна тытулаваўся «мітрапаліт Літвы» (μητροπολίτης Λιτβων). У 1354—56, 1356, 1378—1380 гадах Літоўскі мітрапаліт меў тытул мітрапаліта «ўсяе Русі». З 1415 і па 1596 год літоўскія мітрапаліты афіцыйна называліся мітрапалітамі Літоўскімі, Кіеўскімі і ўсяе Русі (паралельна Маскоўскія мітрапаліты называліся мітрапалітамі Маскоўскімі, Кіеўскімі і ўсяе Русі).
Праваслаўная царква ў раннім Вялікім Княстве Літоўскім Дакладна ведама, што праваслаўнымі па веравызнанню былі вялікія князі літоўскія Войшалк (1264—1267) і Шварн Данілавіч (1267—1270). Таксама дакладна ведама, што праваслаўнымі былі многія сыны, сваякі і набліжаныя вялікіх князёў літоўскіх — напрыклад, сын і браты вялікага князя Трайдзеня, сыны вялікага князя Віценя. Паводле звестак Літоўскай метрыкі, праваслаўнаю была сястра вялікага князя Гедзіміна, у яе быў уласны манастыр у ВільніД. Баронас. Древнейшие следы пребывания русских в Вильнюсе. // Балты в древности и средневековье: языки, история, культура / Отв. ред. М. В. Завьялова. — М., 2000. У канцы XIII стагоддзя ў Лаўрышаўскім манастыры, заснаваным пад Наваградкам вялікім князем Войшалкам, быў створаны бясцэнны помнік беларускай кніжнасці — Лаўрышаўскае Евангелле, якое зараз захоўваецца ў Польшчы.
Цэрквы на захадзе ВКЛ (ад Новагародка, Горадна, Крэва і на поўнач да Вількаміра і Коўна) са старажытнасці падпарадкоўваліся Тураўскаму епіскапу. Ад часу стварэння Літоўскай мітраполіі царкоўным асяродкам гэтых зямель стаў Наваградак, а пазней Вільня. На балцкіх землях ВКЛ (Вількаміршчына, Ковеншчына) ужо ў XIII—XIV стагоддзях існавала мноства праваслаўных прыходаў: усходнеславянскі пісьмовы помнік 1375 года «Імена всем градом рускім» пералічае ў Літве «грады»: Вільню, Мерач, Меднікі, Кернаў, Майшаголу, Вількамір, Старыя Трокі, Новыя Трокі, Коўна, Пуню і Пералай (гэта на тэрыторыі Віленшчыны, Ковеншчыны і Вількаміршчыны) — між тым, у навуцы даведзена, што «грады» ў спісе «Імена всем градом» былі цэнтрамі царкоўных прыходаў, якія плацілі даніну мітрапалітуМ. Н. Тихомиров. Русское летописание. М.: Наука, 1979. с. 95; Насонов А. Н. «Русская земля» и образование территории Древнерусского государства. М.: Изд-во АН СССР, 1951. с. 142.. Такім чынам, ужо ў XIV стагоддзі і на балцкай частцы Літвы існавала мноства арганізаваных праваслаўных прыходаў. У пачатку XIV стагоддзя ў Троках існавалі цэрквы Міколы Цудатворца і Ушэсця. Некалькі праваслаўных цэркваў было ў першай палове XIV стагоддзя і ў ВільніПравославные храмы Литвы. Св.-Духов монастырь. Вильнюс, 2006; Виноградов А. А. Православные святыни г. Вильны. — Вильна. Вилен. Свято-Духов. братства, 1906..
Праваслаўная культура і асвета гралі значную ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім, будучы неад’емнай часткай жыцця вяльмож і культурных колаў. Яшчэ ў XVII стагоддзі гісторыкі адзначалі, што ў Літве нават каталіцкія ксяндзы трымаюць стары звычай насіць бароды, як гэта робяць праваслаўныя святары, і носяць мехавыя шапкі рускіх баяраўКозловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 51..
У 1303 годзе ў Галіцка-Валынскім княстве створана Галіцкая мітраполія (існавала з вялікімі перапынкамі да канца XIV ст.), адной з 7 епархій якой была Турава-Пінская. Некаторыя даследчыкі (Е. Галубінскі) лічаць, што галіцкі мітрапаліт ад 1303 г. меў тытул мітрапаліта Галіцка-Літоўскага.
Літоўская мітраполія да 1415 года
Самастойная Літоўская мітраполія Вялікага Княства Літоўскага была ўтворана ў пачатку XIV стагоддзя. Дакладных звестак аб часе яе заснавання няма. Існуючы зараз прабел у літаратуры адносна заснавання Літоўскай мітраполіі можна патлумачыць недаследаванасцю гэтага пытання. Па дадзеных галоўнай крыніцы па гэтым пытанні — роспісе епархій Канстанцінопальскага стальца, зробленым візантыйскім імператарам Андронікам IIGelzer H. Ungedruckte und ungenugend veroffentlichte Texte der Notitiae Episcopatuum, ein Beitrag zur byzantinischen Kirchen — und Verwaltungsgeschichte. // Munchen, Akademie der Wissenschaften, Hist., l, Abhandlungen, XXI, 1900, Bd. III, ABTH; Павлов А. С. О начале Галицкой и Литовской митрополий и о первых тамошних митрополитах по византийским документальным источникам XIV в. // Русское обозрение. 1894. кн. 5 (май). с. 236—241; Шевченко И. И. Некоторые замечания о политике Константинопольского патриархата по отношению к Восточной Европе в XIV в. // Славяне и их соседи. Вып. 6. Греческий и славянский мир в средневековье и раннее новое время. Москва, 1996. с. 134—135. — Літоўская мітраполія ўтворана ў 1300 годзе. Прытым, як адзначае роспіс, Літва была епархіяй (ενορια), гэта значыць епіскапствам Русі яшчэ да 1300 года. Па словах роспісу, «τα Λιτβαδα ενορια οντα της μεσαλης 'Ρωσίας» (Літва, епархія Вялікай Русі) была павышана да ўзроўню мітраполіі ў 1300 годзеШевченко И. И. Некоторые замечания о политике Константинопольского патриархата по отношению к Восточной Европе в XIV в. // Славяне и их соседи. Вып. 6. Греческий и славянский мир в средневековье и раннее новое время. Москва, 1996. с. 134—135.. Візантыйскія дакументы XIV стагоддзя таксама сведчылі, што да пераўтварэння ў мітраполію Літва была епіскапствам: па словах патрыяршае граматы, «найсвяцейшае епіскапства Літоўскае» да пераўтварэння ў мітраполію «спачатна» падпарадкоўвалася Кіеўскаму мітрапаліту, прытым «складала немалую частку яго епархіі»Памятники древнерусского канонического права / РИБ, т. 6, СПб., 1880. стб. 92-94..
Згодна з сучаснымі даследаваннямі, у візантыйскіх крыніцах Літоўская мітраполія згадваецца пад 1291—1292 і 1299—1300 гадамі, аднак датаванне 1292 годам, верагодней за ўсё, з’яўляецца памылкай перапісчыка. Найбольш дакладныя даныя пра стварэнне мітраполіі з цэнтрам у Навагрудку адносяцца да 1317 года, калі ў актах канстанцінопальскага сінода сустракаецца подпіс літоўскага мітрапаліта.
Заснавальнікам мітраполіі мог стаць вялікі князь Віцень або Гедзімін. Імя мітрапаліта, які падпісаўся ў 1317 і 1327 гадах, невядома, аднак мяркуецца, што гэта быў Феафіл, чыё імя фігуруе ў актах сінода 1329 года. Літоўскі мітрапаліт Феафіл актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё краіны і блаславіў Гедзіміна на пасаду вялікага князя. У 1328 годзе ў Навагрудку прайшоў царкоўны сабор, у якім удзельнічалі епіскапы перамышльскі, луцкі, холмскі і тураўскі. Спіс удзельнікаў дае ўяўленне пра межы мітраполіі, якія шмат у чым супадалі з межамі вакантнай Галіцкай мітраполіі. Пасля смерці Феафіла каля 1330 года яго асабістая маёмасць была апісана канцылярыяй кіеўскага мітрапаліта Феагноста (які знаходзіўся ў Маскве). Візантыйскія ўлады ў інтарэсах Залатой Арды ўзялі курс на аднаўленне адзінства царкоўнай структуры на Русі.
Літоўскаму мітрапаліту ў 1317 г. падпарадкоўваліся Наваградскае, Полацкае і Тураўскае епіскапствы. Сядзіба мітрапаліта была ў Наваградку. Пазней яна перамясцілася ў Вільню, у Прачысценскую царкву, узведзеную вялікім князем Альгердам у 1346 годзе. Мітрапаліт падпісваўся ў сваіх лістах «мітрапаліт Літвы» (μητροπολίτης Λιτβων)Павлов А. С. О начале Галицкой и Литовской митрополий и о первых тамошних митрополитах по византийским документальным источникам XIV в. // Русское обозрение. 1894. кн. 5 (май). с. 236—241..
На працягу XIV стагоддзя візантыйскія крыніцы нярэдка пісалі, што Літва ёсць частка Русі, і разумелі пад Літвою найперш вобласць Літоўскай мітраполіі. Візантыйскі гісторык Нікіфар Грыгара ў 1350-х гг. пісаў, што народ «Русь» падзяляецца на чатыры Русі, з якіх адна — амаль непераможная і не плаціць даніну Ардзе; гэтай чацвёртай «Руссю» ён называў Літву АльгердаПамятники древнерусского канонического права / РИБ, т. 6, СПб., 1880. стб. 72-76; прил., стб. 198; Шевченко И. И. Некоторые замечания о политике Константинопольского патриархата по отношению к Восточной Европе в XIV в. // Славяне и их соседи. Вып. 6. Греческий и славянский мир в средневековье и раннее новое время. Москва, 1996. с. 134—135.
Старажытная сталіца рускай мітраполіі Кіеў знаходзіўся з 1322 года пад уладаю вялікага князя літоўскага, таму мітрапаліт Літоўскі нярэдка пісаўся таксама і мітрапалітам «Кіеўскім і ўсяе Русі». Маскоўскія мітрапаліты даволі часта аспрэчвалі такое тытулаванне Літоўскіх мітрапалітаў. Гэтыя спрэчкі скончыліся тым, што з 1415 і па 1596 год у Вільні існавала мітраполія пад назвай «Літоўская, Кіеўская і ўсяе Русі», а ў Маскве паралельна — мітраполія «Маскоўская, Кіеўская і ўсяе Русі». Канцом мітраполіі Літоўскае і ўсяе Русі лічыцца адпадзенне яе ва унію ў 1596 годзе.
Да сярэдзіны XV ст. Канстанцінопальскі патрыярхат, які не жадаў канчатковага падзелу Праваслаўнай царквы Русі на царкву Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і царкву Вялікага Княства Маскоўскага, прызначаў мітрапалітаў у Наваградак нерэгулярна, нягледзячы на просьбы вялікіх князёў ВКЛ. Пасля смерці першага літоўска-наваградскага мітрапаліта Феафіла (1330) новы мітрапаліт не быў пастаўлены, епархіі ў ВКЛ адыйшлі пад уладу мітрапаліта кіеўскага ў Маскве (паводле некаторых даследчыкаў, з 1337 па 1347 год літоўскія епіскапствы падпарадкоўваліся Галіцкаму мітрапаліту). У 1355 у Наваградак прызначаны мітрапаліт Раман, якому падпарадкоўваліся 7 епархій на тэрыторыі ВКЛ і Галіцыі: Турава-Пінская, Полацкая, Галіцкая, Уладзіміра-Валынская, Луцкая, Холмская, Перамышльская. Пазней яму падпарадкавалася Бранскае епіскапства, а таксама часова — Цвярское.
Пасля смерці Рамана (1362) патрыярх канстанцінопальскі аднавіў адзінства мітраполіі ўсяе Русі. Вялікі князь Альгерд, аднак, жадаў, каб Літоўскаму мітрапаліту падпарадкоўвалася ўся Русь, і каб Літоўскі мітрапаліт быў мітрапалітам усяе Русі (як гэта часова было, напрыклад, ў часы Тэадарыта і Рамана). Таму Альгерд у 1375 годзе дабіўся, каб новы мітрапаліт Літоўскі Кіпрыян быў пастаўлены на сваю пасаду з умовай, што яму пяройдзе пасада мітрапаліта ўсяе Русі па смерці састарэлага тады Маскоўскага мітрапаліта Алексія. Так і здарылася: па смерці Алексія Кіпрыян быў у лютым 1378 года пастаўлены канстанцінопальскім патрыярхам і саборам на пасаду мітрапаліта Літоўскага, Кіеўскага і ўсяе Русі. Але яго прыезд у Маскву ў чэрвені 1378 года ледзьве не скончыўся трагічна: ён разам са спадарожнікамі быў выгнаны маскоўскім князем Дзмітрыем з горада, у адказ на што Кіпрыян адлучыў Дзмітрыя ад царквыМитрополит Киприан и московский сепаратизм (1376—1381) на сайце «Седмица.ру». З гэтага пачалася цяжба між Масковіяй і Літвой, звязаная з барацьбою за ўладу ва ўсіх сферах. У 1381 годзе, у выніку невядомае інтрыгі, Кіпрыян быў пастаўлены маскоўскім вялікім князем Дзмітрыем на пасаду мітрапаліта Маскоўскага і ўсяе Русі, пасля таго, як быў з пашанай сустрэты ў Маскве асабіста вялікім князем Дзмітрыем. Пасля Кіпрыян працягваў падтрымліваць цесныя сувязі з Вялікім Княствам Літоўскім: так, з ім неаднаразова сустракаўся кароль Валадыслаў Ягайла і вялікі князь Вітаўт.
Пасля 1415 года
У 1415 годзе пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта сабор праваслаўнага духавенства ў Наваградку абвясціў незалежнасць Праваслаўнай царквы ВКЛ ад мітраполіі ў Маскве. Абвяшчалася аднаўленне самастойнае, незалежнае ад Масквы Кіеўскай мітраполіі, але сядзібай мітрапаліта фактычна быў Наваградак ці (часцей) Вільня, «Кіеўскім» ён называўся адно па тытуле. Сядзібай мітрапаліта Літоўскага і Кіеўскага ў Вільні была Прачысценская царква, збудаваная па загаду вялікага князя літоўскага Альгерда ў 1346 годзе. Ад 1415 і да 1596 года Літоўскі мітрапаліт афіцыйна называўся мітрапалітам Літоўскім, Кіеўскім і ўсяе Русі (паралельна Маскоўскія мітрапаліты называліся мітрапалітамі Маскоўскімі, Кіеўскімі і ўсяе Русі).