Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда () — аповесць шатландскага пісьменніка Роберта Льюіса Стывенсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лондане. Паводле жанру — пераасэнсаванне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.

Аповесць Стывенсана часта атаясняюць з рэдкім псіхічным феноменам «падваення асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзве розныя ментальнасці. У гэтым выпадку дзве індывідуальнасці Д-р Джэкіла — увасабленне добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесці на сусветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэннем чалавека, які ў розных сітуацыях моцна адрозніваецца маральнасцю сваіх паводзінаў.

Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда мела неадкладны поспех і з’яўляецца найбольш пакупаным бестселерам Стывенсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесці пачаліся ў Бостане і Лондане менш як праз год пасля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысёраў на стварэнне экранізацый аповесці.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Творы Роберта Льюіса Стывенсана Катэгорыя:Кнігі 1886 года Катэгорыя:Фантастычныя літаратурныя творы