Рыжа́к (Camelina) — род травяністых кветкавых раслін сямейства .

Апісанне

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з тонкімі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—120 см. Лісце дробнае, ланцэтнае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — чаранковае. Кветкі дробныя, жоўтага, радзей белага колеру, у гронках. Плод — двухстворкавы стручочак.

Пашырэнне Налічвае 15 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Расце ўздоўж дарог, чыгунак, зрэдку як пустазелле.

Выкарыстанне Тэхнічныя, кармавыя і меданосныя расліны. У культуры вырошчваецца рыжак пасяўны (вядомы пад народнай назвай «рыжы лён»). Насенне ўтрымлівае 25—46 % алею, выкарыстоўваемага ў тэхнічных мэтах (у т. л. у лакафарбавай і мылаварнай вытворчасці) і зрэдку ў ежу.

Літаратура

Траццякоў Д. І. Рыжак //  — С. 392.

Спасылкі

Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі