Стыў Дэвіс (; нар. , , Англія) — былы англійскі прафесiйны гулец у снукер. Шасціразовы чэмпіён свету (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989), шасціразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1980, 1981, 1984, 1985, 1986, 1987), трохразовы пераможца Мастэрс (1982, 1988, 1997) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Былы лідар сусветнага рэйтынгу (1983–1990).

За сваю кар'еру, якая працягваецца з 1978 года, выйграў найбольшую колькасць прафесійных тытулаў, чым любы іншы снукерыст. У 1980-х выйграў 6 чэмпіянатаў свету і пратрымаўся на першым радку сусветнага рэйтынгу на працягу 7 сезонаў запар, стаўшы першым снукерыстам, які выйграў мільён фунтаў стэрлінгаў. Выйграў 28 рэйтынгавых турніраў і займае другое месца (разам з Джонам Хігінсам і Роні О’Саліванам) па колькасці рэйтынгавых перамог у гісторыі (пасля Стывена Хендры). Таксама вядомы тым, што аформіў першы афіцыйны максімальны брэйк (147 ачкоў) у прафесійным снукеры на турніры Лада Класік 11 студзеня 1982 года ў матчы супраць Джона Спэнсэра. Гэты максімум стаў таксама першым, паказаным па ТБ. Усяго зрабіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 5,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па іх колькасці (пасля Хендры, О'Салівана і Хігінса).

У 1988 годзе стаў першым гульцом, які выйграў усе тры тытулы «Трайной кароны» за адзін сезон. Акрамя таго, з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам свету ў парным разрадзе з Тоні Мэа (1982, 1983, 1985, 1986) і чатырохразовым пераможцам кубку свету ў складзе зборнай Англіі (1981, 1983, 1988, 1989). У 1997 годзе ў апошні раз перамог на буйным турніры, атрымаўшы тытул Мастэрс ва ўзросце 39 гадоў, але працягваў гуляць на высокім узроўні і пасля гэтага. Дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў 2005 годзе ва ўзросце 48 гадоў і заставаўся ў топ-16 сусветнага рэйтынгу да 2008 года (да 50 гадоў), прабыўшы там у агульнай складанасці 25 гадоў, у тым ліку 20 гадоў запар (1980–2000). У 2010 годзе дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету ва ўзросце 52 гадоў, стаўшы самым узроставым удзельнікам гэтай стадыі з 1983 года, калі ў 1/4 фіналу выйшаў 53-гадовы Эдзі Чарльтан. У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету сярод ветэранаў, а ў канцы сезона 2013/2014 не ўвайшоў у топ-64 і вылецеў з мэйн-тура, але атрымаў запрашальную карту на два наступныя сезоны і меў права выступаць на турнірах да 2016 года, калі падчас чэмпіянату свету ў Крусібле афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй прафесійнай кар'еры.

Акрамя снукера Дэвіс гуляў у пул і покер, а таксама пісаў кнігі на розныя тэмы, у тым ліку сюррэалістычную паэзію. Ён 11 гадоў запар (з 1994 па 2004) прымаў удзел у кубку Масконі па "пулу-9" у складзе зборнай Еўропы, выйграўшы турніры ў 1995 і 2002 гадах. Акрамя таго, патрапіў за фінальны стол турніру «Poker Million» у 2003 годзе. У 2001 годзе стаў афіцэрам Ордэна Брытанскай імперыі. Працуе на тэлеканале BBC у якасці каментатара і аналітыка снукерных рэпартажаў.

Снукерная кар'ера Дэвіса прывёў у снукер яго бацька Біл, які ўзяў яго гуляць у мясцовым клубе рабочых у 12 гадоў і падарыў яму навучальную кнігу Джо Дэвіса "How I Play Snooker". Яны вывучылі гэтую кнігу і ў 1970-х пабудавалі ўласную тэхніку Стыва. Ён пачаў гуляць у "Lucania Snooker Club" у Ромфардзе, дзе менеджар клуба прадэманстраваў талент 18-гадовага Дэвіса Бары Хірну, старшыні сеткі снукерных залаў "Lucania". Хірн стаў сябрам і менеджарам Стыва Дэвіса. Атрымліваючы ад Хірна па £25 за матч, ён аб'ездзіў краіну, прымаючы ўдзел у челендж-матчах супраць такіх прафесіяналаў як Рэй Рыярдан, Джон Спэнсэр і Алекс Хігінс.

Раннія гады

У 1976 Дэвіс выйграў чэмпіянат Англіі па більярду сярод гульцоў маладзейшых за 19 гадоў. Адной з апошніх перамог Стыва ў якасці аматара была перамога над іншым будучым прафесіяналам і партнёрам Дэвіса Тоні Мэа ў фінале турніру Pontin's Spring Open у 1978 годзе. Стыў Дэвіс стаў прафесіяналам 17 верасня 1978 года, а яго тэлевізійны дэбют адбыўся на турніры Pot Black, дзе ён адолеў васьміразовага чэмпіёна свету цёзку Фрэда Дэвіса. У свой дэбютны сезон Стыў таксама атрымаў перамогі над шасціразовым сусветным чэмпіёнам Рэем Рыярданам і былым чэмпіёнам планеты Алексам Хігінсам. У гэтым жа сезоне Дэвіс здолеў дэбютаваць на чэмпіянаце свету 1979, упэўнена выйграўшы папярэднія матчы у аўстралійца Яна Андэрсана (9:1) і ірландскага гульца Пэтсі Фэйгана (9:2). У 1/8 фіналу ён у напружаным матчы саступіў снукерысту з Паўночнай Ірландыі Дэнісу Тэйлару - 11:13.

1980 – 1982

Стыў Дэвіс здолеў прыцягнуць да сябе ўвагу грамадскасці праз год, у час чэмпіянату свету 1980. Выйграўшы папярэднія матчы ў Крыса Роса (9:3), Пэдзі Моргана (9:0) і Пэтсі Фэйгана (10:6), ён у матчы 1/8 фіналу адолеў дзеючага чэмпіёна свету валійца Тэры Грыфітса з лікам 13:10. Аднак, у наступным матчы Дэвіс саступіў Алексу Хігінсу (9:13), які пасля здолеў дайсці да фіналу.

Брэйк Стыва Дэвіса ў 136 ачкоў (Чэмпіянат свету 1980) — відэа

У гэтым жа годзе Стыў выйграў свой першы буйны тытул - чэмпіянат Вялікабрытаніі. Абыграўшы ў 1/8 фіналу канадца Біла Вербянюка - 9:3, а ў чвэрцьфінальным матчы - Тоні Мэа - 9:5, ён у вырашальных матчах праехаўся катком па Грыфітсу (9:0) і Алексу Хігінсу (16:6). З гэтай перамогі пачаўся так званы 18-месячны перыяд дамінавання Дэвіса ў снукеры. Праз некалькі дзён пасля першай перамогі Стыў выйграў турнір Класік, перамогшы ў фінальным матчы Дэніса Тэйлара - 4:1. На турніры Yamaha Organs Trophy (пазней называўся International Masters і адкрыты чэмпіянат Брытаніі) ён упэўнена выйшаў з групы, выйграўшы ўсе тры матчы: у Кліфа Торбурна (2:1), Джона Вірга (3:0) і Джымі Уайта (3:0). У паўфінальным матчы ён зноў здолеў абыграць Дэніса Тэйлара - 5:2, а ў фінале ён святкаваў поспех супраць Дэвіда Тэйлара з лікам 9:6. Пазней ён таксама выйграў чэмпіянат Англіі сярод прафесіяналаў, адолеўшы ў фінале Тоні Мэа з лікам 9:3, і стаў лічыцца галоўным фаварытам будучага чэмпіянату свету, хоць і не быў у ліку васьмі сеяных. Стыў Дэвіс не падвёў надзей, якія ўскладаліся на яго. На шляху да фіналу ён выйграў Джымі Уайта (10:8), Алекса Хігінса (13:8), Тэры Грыфітса (13:9) і ў паўфінальным паядынку - дзеючага чэмпіёна свету канадца Кліфа Торбурна з лікам 16:10. У фінале Дэвіс зламаў супраціў валійца Дуга Маўнджоя - 18:12 і святкаваў свой першы поспех на чэмпіянаце свету.

Выступ Стыва Дэвіса на чэмпіянаце свету 1981 Стыў Дэвіс 10-8 Джымі Уайт 72-20, 68-22, 46-70, 90-0, 124-8 (119), 36-65, 36-71, 64-50, 47-57, 138-0 (108), 98-11 (86), 70-13 (55), 28-76, 55-73 (50 Уайт), 67-73 (60 Уайт), 74-0 (56), 21-85, 89-17 (71) Алекс Хігінс Паўночная Ірландыя 8-13 Стыў Дэвіс 24-86 (78), 28-74, 61-45, 11-81 (61), 29-91 (69), 61-70 (63), 71-22, 30-60, 77-68, 5-60, 94-11, 87-17, 47-75, 23-65, 70-18, 59-36, 48-77, 72-34 (52), 14-80 (73), 15-88, 21-62 (51)Чвэрцьфінал Стыў Дэвіс 13-9 Тэры Грыфітс Уэльс59-36, 38-81, 83-6, 75-10, 44-84, 61-34, 14-74, 58-83, 59-46, 82-37 (67), 73-59, 11-67, 66-52, 87-14, 6-120 (100), 87-21 (58), 50-54, 133-0 (71), 29-81 (54), 60-49, 15-73, 69-43 (52)Паўфінал Кліф Торбурн 10-16 Стыў Дэвіс 92-22, 41-79, 43-62, 26-85 (51), 73-45, 71-11, 54-66 (54 Торбурн), 11-53, 56-34, 38-52, 67-0, 123-4 (91), 79-0, 78-25, 46-61, 40-77, 67-56, 46-59, 15-111 (59), 46-57, 81-42, 23-80, 42-65, 22-96 (50), 39-82, 49-60Фінал Стыў Дэвіс 18-12 Дуг Маўнджой Уэльс74-40 (59), 71-38 (52), 80-7, 81-1, 92-14 (56), 93-0, 44-77, 9-110 (76), 2-70, 81-28, 61-62, 47-57, 73-24, 0-129 (129), 89-9 (81), 39-63, 69-43, 49-98, 112-15 (83), 81-34, 29-79, 30-86 (68), 102-9 (54), 15-75, 79-60 (55 Дэвіс), 49-57, 100-32 (84), 119-8 (119), 62-30 , 73-36

Па выніках сезона 1980/1981 Стыў падняўся на другую пазіцыю сусветнага рэйтынгу. За гэты снукерны год ён таксама зрабіў 10 соценных серый, вышэйшай з якіх была серыя ў 138 ачкоў.

Наступны сезон пачаўся для Дэвіса не менш паспяхова. На турніры International Open ён абыграў у паўфінале Алекса Хігінса - 9:8, а ў фінале ўсухую разграміў Дэніса Тэйлара - 9:0. На Northern Ireland Classic Стыў дайшоў да фіналу, адолеўшы Алекса Хігінса (5:2) і Тэры Грыфітса (9:6), але саступіў у вырашальным матчы Джымі Уайту з лікам 9:11. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі Стыў Дэвіс здолеў абараніць свой тытул, здабыты ў мінулым годзе. У паўфінале і фінале ён не пакінуў ні адзінага шанцу Джымі Уайту (9:0) і Тэры Грыфітсу (16:3).

Фінал чэмпіянату Вялікабрытаніі 1981 Стыў Дэвіс 16-3 Тэры Грыфітс Уэльс 28-60, 102-13 (87), 74-12, 76-24, 72-1 (65), 69-20, 75-45 (63), 84-37 (58), 116-1 (56), 73-62 (54 Дэвіс), 0-127 (96), 111-8, 64-44, 57-32, 27-77 (77), 90-22, 113-9 (52), 81-26 (59), 54-37

З гэтага фіналу пачаўся шасцімесячны перыяд, на працягу якога Дэвіс і Грыфітс разыгрывалі паміж сабой фіналы амаль усіх буйных турніраў. У пачатку 1982 на турніры Лада Класік адбылася гістарычная падзея: Стыў Дэвіс у матчы першага круга супраць Джона Спэнсэра зрабіў першы максімальны брэйк, паказаны на тэлебачанні, які, акрамя таго, стаў адзіным максімумам у яго кар'еры. У далейшым ён саступіў у напружаным фінале Тэры Грыфітсу з лікам 8:9.

Максімальны брэйк Стыва Дэвіса, 1982г. — відэа

Крыху пазней Дэвіс выйграў свой першы тытул Мастэрс, перамогшы Дуга Маўнджоя (5:2), Тоні Мэа (6:4) і Грыфітса ў фінале - 9:5.

Фінал Мастэрс 1982 Тэры Грыфітс Уэльс 5-9 Стыў Дэвіс 65-46, 11-96, 77-34, 29-102 (82), 19-90 (71), 84-4 (64), 17-93, 14-112 (55), 26-93 (69), 72-18 (72), 78-51, 51-70, 42-69, 57-65

Дэвіс таксама атрымаў перамогу на запрашальным турніры Толі Кобальд Класік, дзе ў фінале выйграў у Дэніса Тэйлара з лікам 8:3. Ён зноў разыграў фінальны паядынак з валійцам Тэры Грыфітсам на турніры International Masters, дзе зноў атрымаў перамогу - 9:7. У фінальным матчы на турніры Irish Masters Грыфітс здолеў узяць рэванш. На шляху да фіналу Дэвіс абыграў Дуга Маўнджоя (5:2) і Алекса Хігінса (6:2), але ў матчы супраць Тэры прайграў з лікам 5:9. Перыяд 18-месячнага дамінавання скончыўся на чэмпіянаце свету 1982, дзе Стыў Дэвіс сенсацыйна буйна саступіў у першым жа матчы Тоні Ноўлзу - 1:10. Такім чынам, Дэвіс стаў ахвярай, так званага, "праклёну Крусібла". Сезон 1981/1982 закрываў турнір Pontins Professional, на якім Дэвіс атрымаў яшчэ адну перамогу, выйграўшы паўфінал і фінал у валійцаў Дуга Маўнджоя (7:3) і Рэя Рыярдана (9:4). За сезон Дэвіс зрабіў 18 соценных серый, больш, чым любы з гульцоў таго часу (для параўнання, другім па колькасці сэнчуры ў сезоне быў Алекс Хігінс, на рахунку якога было толькі 6 соценных брэйкаў). Але з-за вельмі няўдалага выступлення на чэмпіянаце свету, які ўсё ж быў галоўнай падзеяй сезону, Стыў Дэвіс апусціўся ў рэйтынгу на дзве пазіцыі, замацаваўшыся на чацвёртым радку.

1982 – 1984