Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сінкевічы, Лунінецкі раён, помнік драўлянага дойлідства.

Храм разам са званіцай-брамай, размешчанай на адной восі з ім, пабудаваны ў XVIII ст. на вясковых могілкахСінкевічы .

Апісанне

Размешчана на ўсход ад вёскі, на могілках. Царква пры адсутнасці дэкору вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка, маляўнічай шатровай яруснасцюСінкевічы (Лунінецкі раён). Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца . Тут захоўваюцца абразы: «Дабравешчанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX стст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям'ян» (абодва XIX ст.).

Царква і званіца — помнікі народнага драўлянага культавага дойлідства палескай школы рэспубліканскага значэння.

Архітэктура Царква ўяўляе сабой трохзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі роўнай вышыні. Цэнтральны зруб завершаны невысокім чацверыком, накрыты чатырохсхільным шатром (унутры васьмісхільным). Алтарны зруб і бабінец пад вальмавымі дахамі з невялікімі гранёнымі галоўкамі.

З захаду, на адлегласці 10 метраў ад царквы, размешчана зрубна-каркасная званіца, звонку двух’ярусная, мае схаваны прамежкавы ярус і накрыта чатырохсхільным шатром. У 1978—1980 гг. сцены будынкаў вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і аздобленыя падзорам.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лунінецкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Сінкевічы Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Аб’екты на марках