Дыядо́хі ( — пераемнік) — вайскаводы Аляксандра Вялікага, якія пасля яго смерці ў 323 годзе да н.э., у выніку доўгіх войн, што зацягнуліся да 301 года да н.э., падзялілі паміж сабой яго імперыю; наступствам падзелу было з’яўленне дзяржаў Сірыя, Эліністычны Егіпет, Віфінія, Пергам і Македонія.
Найбольш вядомы з дыядохаў Антыгон I Аднавокі і яго сын Дэметрый Паліяркет, Антыпатр са сваім сынам Касандрам, Пталамей, Селеўк, Лісімах і Эўмен.
Паміж імі ўзнікла крывавая барацьба, якая доўжылася 22 гады і скончылася рашучай бітвай пры Іпсе (301 год да н.э.), у якой загінуў Антыгон. Гэты час вядомы ў гісторыі пад назвай эпохі дыядохаў. Следствам гэтай барацьбы стала ўзнікненне новай сістэмы дзяржаў, у якую ўвайшлі ўсе землі ад Адрыятычнага мора да Інда.
Эліністычныя манархіі Эпоха дыядохаў характарызуецца пераходам ад поліснай палітычнай арганізацыі грэкаў да спадчынных манархій у заваяваных краінах, зрушэннем цэнтраў культурнай і эканамічнай актыўнасці з Грэцыі ў Малую Азію і Егіпет.
Найважнейшымі з гэтых дзяржаў, звычайна званых эліністычнымі, з’яўляліся: Эліністычны Егіпет пад валадарствам Пталамеяў; Сірыя, дзе панавала дынастыя Селеўкідаў; Македонія пад уладай нашчадкаў Антыгона I Аднавокага; Пергамскае царства, якое далучылася да іх у 282 годзе да н.э., пад уладай Аталідаў.
Усе гэтыя дзяржавы пазней былі заваяваны Рымам.
Гл. таксама Гелеспонцкая Фрыгія
Літаратура
Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Аляксандр Македонскі
Катэгорыя:Войны Старажытнай Грэцыі