Дама з Басы () — знакаміты ўзор , выкананай бастуламі. Яна ўяўляе сабой фігуру жанчыны, выкананую з вапняку і слядамі афарбоўкі на атынкаванай паверхні. Скульптура была выяўлена археолагам Хасэ Прэсда Вела 22 ліпеня 1971 года ў горадзе Баса, на высокім горным плато ў правінцыі Гранада. На месцы сучаснай Басы быў размешчаны ібера-раманскі горад Басці, і Дама з Басы была выяўлена ў адным з дзвюх некропаляў гэтага горада. Фігура дамы сядзіць на крэсле, а збоку ад яе маецца свабодная прастора, дзе, як мяркуецца, размяшчаўся прах крэмацыі.Analyses of the sculpture were published by F. Presedo in «La necrópolis de Baza» (Madrid) 1982 pp 317-19 and plate, and by A. García y Bellido, Arte Ibérico en España (Madrid 1980) pp 52-56.

Назва скульптуры злучае яе з іншым вядомым творам іберыйскай культуры — Дамай з Эльчэ, разам з якой яна знаходзіцца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Мадрыдзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптуры Іспаніі Катэгорыя:Антычнае мастацтва Катэгорыя:Скульптуры IV стагоддзя да н.э.