Энеі́да () — эпічны твор на лацінскай мове, аўтарам якога з’яўляецца Вергілій. Напісана паміж 29 і 19 гадамі да н.э. і прысвечана гісторыі Энея, легендарнага траянскага героя, які перасяліўся ў Італію з рэшткай свайго народа, які аб’яднаўся з лацінамі і заснаваў горад Лавіній, а сын яго Асканій (Юл) заснаваў горад Альба Лонга.
Паэма напісана дактылічным гекзаметрам і складаецца з 12 кніг, прычым першыя 6 пераймаюць «Адысею», а іншыя 6 — «Іліяду». Храналогія ў «Энеідзе» наўмысна парушана; апроч згадвання падзення Троі, у тэксце няма аніякіх іншых храналагічных «зачэпак». У сутнасці паэма з’яўляецца не гістарычнай, а прапагандысцкай — яна праслаўляе дынастыю Юліяў, якая нібы паходзіць ад сына Энея, Юла.
Папулярнасць Як класічны твор на лацінскай мове «Энеіда» стала навучальным дапаможнікам па яе вывучэнні; гэта, адпаведна, зрабіла яе крыніцай перайманняў (Лузіяды, Расіяда) і пародый.
У канцы XVII — пачатку XIX стст. у еўрапейскай літаратуры ўзнік цэлы шэраг перайманняў «Энеідзе» ў духу бурлеска і травесціі. Адно з гэтых перайманняў (аўтар Іван Катлярэўскі) з’яўляецца першым вершаваным творам на ўкраінскай мове, блізкай да сучаснай. Аналагічна, ля вытокаў беларускай паэзіі стаіць паэма «Энеіда навыварат» Вікенція Равінскага (1820-я гады).
Крылатыя фразы з «Энеіды» Ab uno disce omnes (Па адным судзі пра іншых) Agnosco veteris vestigia flammae (Пазнаю сляды ранейшага агню). Auri sacra fames (Праклятая прага да золата). Cunctando restituit rem (Прамаруджваннем выратаваў справу). Fuimus Troes, fuit Ilium (Былі мы траянцамі, быў Іліён). Timeo Danaos et dona ferentes (Я баюся данайцаў, нават калі яны прыносяць дары).
Беларускі пераклад
«Энеіда». Вергілій. — Том І: Кнігі І — VІ. Пер. з лац. Лявон Баршчэўскі. — Мн.: Раман Цымбераў, 2025. «Энеіда». Вергілій. — Том ІІ: Кнігі VІІ — ХІІ. Пер. з лац. Лявон Баршчэўскі. — Мн.: Раман Цымбераў, 2025.
Літаратура Бенэт Ч. Вергілій. Пер. з англ. // Вергілій. Энеіда. Пер. з лац. Л. Баршчэўскага. Т. 1. — Мн.: Раман Цымбераў, 2025 — С. 172—180. Топоров В. Н. Эней — человек судьбы (к «средиземноморской» персонологии): [В 2 ч.]. Ч. 1. — М.: Радикс, 1993. — 195 с. Гобза И. О. О сравнениях, встречающихся в «Энеиде» Вергилия. — М.: Тип. Г. Лисснера и Д. Собко, 1912. — 46 с. Гобза И. О. Различные виды тропа метонимии, встречающиеся в «Энеиде» Вергилия. — М.: Тип. Г. Лисснера и Д. Собко, 1916. — 28, с.
Спасылкі
Лацінскі тэкст «Энеіды».
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Літаратурныя творы па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Вершаваныя творы Катэгорыя:Эпічныя творы Катэгорыя:Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Няскончаныя творы мастацкай літаратуры Катэгорыя:Творы, апублікаваныя пасмяротна Катэгорыя:Эпасы Катэгорыя:Эпічныя паэмы Катэгорыя:Паэмы на лацінскай мове