right|thumb|Рагнарок. Малюнак Іаханеса Гертса РагнарокСтаражытнаскандынаўскае Ragnarøkr: ragna — родны склон ад regin — «уладары», «вялікія»; røk — «рок». Так, «Рагнарок» літаральна значыць «уладароў рок», па сэнсе — «рок багоў». Малодшая Эда ўвяла ва ўжытак хібны пераклад «захад» або «змярканне багоў» ад інш.-ісл. røkkr — «заход» (ім. Götterdämmerung — у прыватнасці, назва адной з опер Рыхарда Вагнера верагодна можна перакласці як «Згуба багоў».) у скандынаўскай міфалогіі — апошняя бітва паміж багамі і пачварамі, падчас якой загіне існы свет.

Паводле вяшчунства, у дзень Рагнарока жахлівы воўк Фэнрыр праглыне сонца, пагрузіўшы свет у цемру, а мора выйдзе з берагоў, калі з глыбінь выплыве сусветны змей Ёрмунганд. Да іх далучыцца і вогненны волат Сурт з палаючым мячом, які выпаліць зямлю, і валадарка замагільнага царства Хэль, і падступны бог Локі разам з усімі шэраневымі веліканамі-ётунамі. Супраць іх выступяць усе асы на чале з Одзінам і ўсё эйнхэр’і. Одзін сыдзецца ў бітве з Фэнрырам і будзе ім забіты, Тор пазмагаецца са змеем Ёрмунгандам і заб’е яго, але і сам загіне ад яго яду. Пасля таго, як волат Сурт спаліць свет, ён адродзіцца зноў.

Вяшчунства аб Рагнароку зроблена мёртвай прадказальніцай вёльвай, якую адмыслова для гэтага на час ажывіў Одзін.

Гл. таксама Ragnarok — карэйская камп’ютарная MMORPG-гульня. Вусны пякельныя

Спасылкі

Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія Катэгорыя:Эсхаталогія