460px|thumb|Краіны свету паводле форм кіравання: Сіні — прэзідэнцкія рэспублікі, поўнае кіраванне прэзідэнта выканаўчай уладай, прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком урада Зялёны — прэзідэнцкія рэспублікі, але выканаўчая ўлада прэзідэнта залежыць ад парламента Жоўты — змяшаныя рэспублікі (паўпрэзідэнцкія, парламенцка-прэзідэнцкія, прэзідэнцка-парламенцкія) — урад падсправаздачны парламенту і прэзідэнту, парламент уплывае на выбар кіраўніка ўрада прэзідэнтам Аранжавы — парламенцкія рэспублікі, парламент фарміруе ўрад Чырвоны — парламентарныя канстытуцыйныя манархіі, парламент фарміруе ўрад, а манарх не мае рэальнай улады Ліловы — канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарх мае рэальную ўладу, часта (але не заўсёды) пры слабым парламенце Фіялетавы — абсалютныя манархіі Карычневы — рэспублікі, у якіх вядучая роля адной партыі замацавана канстытуцыяй Аліўкавы — дзяржавы, дзе не існуе асноўнага закона датычна ўрада Шэры — дзяржавы, якія не падыходзяць ні пад адно з вышэй прыведзеных вызначэнняў *Гэта карта паказвае формы кіравання de jure, а не de facto *Некаторыя дзяржавы, якія па канстытуцыі з’яўляюцца шматпартыйнымі, з дэмакратычнай працэдурай фарміравання ўлады, могуць ацэньвацца як аўтарытарныя, з дамінаваннем выканаўчай улады Форма дзяржаўнага кіравання характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сістэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэння, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі.
Форма кіравання нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы.
У розных перыядах гісторыі форма кіравання мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадстве значэнне формы кіравання зводзілася толькі да азначэння таго, якім чынам замяшчаецца пасада кіраўніка дзяржавы — у парадку ўспадкоўвання або шляхам выбараў. Па меры раскладання феадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадства, які суправаджаўся паслабленнем улады манархаў, з'яўленнем і ўмацаваннем народнага прадстаўніцтва, формы кіравання сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасць набыла не тое, спадчынны або выбарны кіраўнік дзяржавы ў краіне, а тое, як арганізуюцца адносіны паміж кіраўніком дзяржавы, парламентам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтвы, — словам, як уладкаваны падзел улад.
Такім чынам, форма кіравання паказвае: як ствараюцца вышэйшыя органы ўлады ў дзяржаве, іх структуру, якія прынцыпы ляжаць у аснове ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, як будуюцца ўзаемаадносіны паміж вярхоўнай уладай і радавымі грамадзянамі краіны, у якой меры арганізацыя органаў дзяржавы дазваляе забяспечваць правы і волі грамадзян.
Пры гэтым неабходна адрозніваць паняцце «палітычны рэжым» ад паняцця «форма кіравання». Палітычны рэжым хутчэй сацыялагічная характарыстыка дзяржавы, якая характарызуе ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэння і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіравання апісвае, як фарміруюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункту гледжання працэсуальных момантаў), і як гэтыя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.
Розныя формы дзяржаўнага кіравання Рэспубліка Прэзідэнцкая рэспубліка Парламентарная рэспубліка Змяшаная рэспубліка Манархія Абсалютная манархія Канстытуцыйная манархія Дуалістычная манархія Парламентарная манархія
Літаратура Хропанюк Н. В. Теория государства и права. М. Изд.: Интерстиль. 2000г. Кашанина Т. В. Основы российского права. М. Изд.: Норма-ИнфраМ 2000г. Марченко М. Н. Общая теория государства и права. М. Изд.: Зерцало. 1998г. Батыр К. И. Всеобщая история государства и права. Ч.2. М. Изд.: Манускрипт. 1993 год. Жидков О. А., Крашенинникова Н. А. История государства и права зарубежных стран. Ч.2. М. Норма-ИнфраМ. 1998г. Титов Ю. П. История государства и права России. М. Изд.: Проект. 1998 год. Тоффлер О. Проблемы власти на пороге XXI века. М. Изд.: МГУ. 1997 год. Каддафи М. Зелёная книга. М. Изд.: Международные отношения. 1989г.
Катэгорыя:Формы дзяржавы
