Міхаіл Валер’евіч Зуй () — беларускі акцёр і музыкант.
Біяграфія Нарадзіўся 4 красавіка 1981 года ў Мінску.
У 2001 годзе з Паўлам Яскевічам заснаваў музычны гурт ili-ili. У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня 2020 года патрабаваў спыніць гвалт да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня 2020 года ўладамі звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня 2020 года Міхаіл Зуй разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .
Станам на снежань 2024 года жыў у Польшчы, працуе вядучым на тэлеканале «Белсат».
Творчасць
Тэатральная Ролі ў тэатры: Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота) Вен («Налу» Я. Русакевіч, В. Любецкага) Эйбл («Уваходзіць свабодны чалавек» Т. Стопарда) Казачнік («Снежная каралева» Я. Шварца) Спадарожнік («Мы і ЯНО» паводле А. Аверчанкі) Пётр («Маці» К. Чапэка) Янка («Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча і Янкі Купалы) Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча) Андрэй Андрэевіч Нюнін («Вяселле» паводле А. Чэхава) Доўлці («Translations» Б. Фрыла) Немец («Не мой» паводле А. Адамовіча) Крэцкі («Офіс» І. Лаўзунд) Коўлмэн Конар («Самотны захад» М. Мак-Донаха) Ткач («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля) Вялікі Клаўс («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай) Якім Сарока («Паўлінка» Я. Купалы), Грышка («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткач («» паводле М. Гогаля), Маёр Плут («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Іван («» Я. Рэза), Князь Гальшанскі («Дзве душы» М. Гарэцкага), Іван Кузьміч Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Віктар («Зямля Эльзы» ), Андрусь («Радзіва Прудок» А. Горвата), Матавіла («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспіра), Ягор («Ураджай» П. Пражко), Францішак («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага)Міхась Зуй на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы., а таксама быў заняты ў спектаклях «Translations» Браяна Фрыла (прэм’ера 2009), «Войцек» Георга Бюхнера (прэм’ера 2017) і іншых.
23 верасня 2020 павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы, пастаўленага ў новай версіі рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У гэтым спектаклі Міхаілу была даручана роль настаўніка Янкі Здольніка«Тутэйшыя» : Афіша спектакля на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Музычная У 2005—2010 гадах — удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 года ўдзельнічае ў гурце ili-ili.
Узнагароды медаль Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Спасылкі Міхась Зуй на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы