Булько́ва (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на ўсход ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на рацэ Мухавец (прыток Заходняга Буга), на ўсходзе меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Брэст — Кобрын.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Падляшскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Належала Ажараўскім, з 1808 года — Чапскім.
У 1905 годзе вёска ў Рагазнянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Рагазнянскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінула 13 жыхароў.
Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7., да 8 мая 1970 года — у склад Вычулкаўскага сельсавета (да 1968 года — Трышынскі сельсавет)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска ПадбульковаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Насельніцтва 403 жыхары (1905) 41 двор, 283 жыхары (1921) 28 гаспадарак, 85 жыхароў (1997) 20 гаспадарак, 32 жыхары (2005)
Інфраструктура Планіровачна складаецца з дзвюх вуліц Г-падобнай канфігурацыі і адасобленага ўчастка забудовы на захадзе. Драўляныя сялянскія сядзібы пастаўлены двухбакова, няшчыльна.
Прыгарадная зона адпачынку за 20 км на ўсход ад Брэста, на берагах рэк Мухавец і Асіпоўка. Плошча больш за 1,2 тыс. га. Адначасова могуць адпачываць каля 5 тыс. чалавек. На тэрыторыі зоны аздараўленчыя лагеры, база адпачынку, участкі садовага таварыства.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна