Іван Яфімавіч Пятроў (, Трубчэўск, — , ) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія І. Я. Пятроў нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні (зараз у Бранскай вобласці Расіі). У 1916 г. скончыў гімназію ў Карачаеве. З 1917 г. у арміі, у студзені 1917 г. паступіў у Аляксееўскае юнкерскае вучылішча (Масква) і скончыў яго ў чэрвені 1917 г. Праходзіў службу ў Астрахані ў чыне прапаршчыка, быў звольнены па стану здароўя. У Чырвонай Арміі з 1918 г. (уступіў дабравольцам). Удзельнік грамадзянскай вайны (удзельнічаў у баях пад гарадамі Сызрань, Самара, Мелекес, Сімбірск, на Заходнім фронце). Увесну 1922 г. быў накіраваны ў Сярэднеазіяцкую ваенную акругу, дзе праходзіў службу на пасадах ваенкома 63-го кавалерыйскага палка, ваенкома брыгады, ваенкома штаба дывізіі, камандзіра асобнай кавалерыйскай брыгады, камандзіра асобнай брыгады, камандзіра 1-й Туркестанскай стралковай дывізіі і інш. У 1926 і 1931 гг. скончыў курсы ўдасканалення камсаставу. З 3 верасня 1932 па 23 чэрвеня 1940 года І. Я. Пятроў на пасадах начальніка і ваеннага камісара Аб'яднанай Сярэднеазіяцкай Чырванасцяжнай ваеннай школы імя У. І. Леніна ў Ташкенце. Пазней займаў пасады камандзіра 194-й стралковай дывізіі, інспектара пяхоты Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі, камандзіра 27-га механізаванага корпуса.
Вялікая Айчынная вайна Падчас Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр І. Я. Пятроў з ліпеня па кастрычнік 1941 г. камандзір 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце, у кастрычніку 1941 — ліпені 1942 г. і лістападзе 1943 — лютым 1944 г. камандуючы Прыморскай арміі, у жніўні — кастрычніку 1942 г. камандуючы 44-й арміяй, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 г. Чарнаморскай групы войскаў Закаўказскага фронту, сакавіку — красавіку 1943 г. Паўночка-Каўказскага фронту, у красавіку — чэрвені 1944 г. 2-га Беларускага фронту, у жніўні 1944 — сакавіку 1945 г. 4-га Украінскага фронту, красавіку — чэрвені 1945 г. 1-га Украінскага фронту. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў абароны Адэсы (1941), Севастопаля (1941—1942). Удзельнік Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый.
Пасляваенны перыяд Пасля вайны І. Я. Пятроў займаў камандныя і штабныя пасады ў Савецкай Арміі (камандуючы войскамі Туркестанскай ваеннай акругі, першы намеснік ваеннага інспектара Савецкай Арміі, начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўкі Узброеных Сіл СССР, намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл СССР, галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР). З чэрвеня 1957 года – галоўны навуковы кансультант пры намесніку Міністра абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958 гг.)
Узнагароды Медаль Залатая Зорка 5 ордэнаў Леніна 4 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 1-й ступені Ордэн Кутузава 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Узбекскай ССР Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Туркменскай ССР Ордэн Белага Льва «За Перамогу» (ЧССР) Ордэн Заслуг 1 ступені (ВНР) Ордэн «Крыж Грунвальда» (ПНР) і інш.
Памяць
Бюст Героя на радзіме ў Трубчэўску Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Трубчэўск, Адэса, Севастопаль, Бранск і ў 1961—1991 гг. адна з вуліц Ташкента. Помнік у горадзе Кошыцэ (Славакія).
Літаратура
Спасылкі
Какие улицы Брянска названы в честь героев-воинов
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны