Тафта́ (, , ад — «скручаны, світы, сатканы»; не блытаць з сінтэтычнай падкладачнай тканінай тафета) — разнавіднасць шчыльнай тонкай глянцавай тканіны палатнянага перапляцення з туга скручаных нітак шоўку, бавоўны або сінтэтычных арганічных палімераў. Ужываецца для пашыву святочнага і вячэрняга адзення, дэкору і абіўкі мэблі, вырабу тавараў народнага спажывання.
Для тафты характэрныя калянасць, шчыльнасць і ломкасць зморшчын. Дзякуючы сваёй пластычнасці яна дае магчымасць ствараць пышныя сілуэты, аб’ёмныя драпіроўкі.
Гісторыя
На Русі тафта вядомая з XIV стагоддзя, спачатку як імпартны тавар, куды ўвозілася з Візантыі і краін Азіі. У Вялікае Княства Літоўскае імпартавалася з Італіі (з Фларэнцыі ў XVI—XVII стагоддзях) і Францыі (у XVII стагоддзі).
Выкарыстоўвалася для пашыву жаночага і мужчынскага верхняга адзення (кафтанаў, нагавіц, , прыбраных кашуль, сарафанаў), аддзелкі футра, галаўных убораў і іншага ў якасці асноўнага або падкладачнага матэрыялу.
Уласцівасці Валодае наступнымі характарыстыкамі:
пэўныя воданепрымальныя ўласцівасці; даўгавечнасць і практычнасць; зносастойкасць; прывабны знешні выгляд (невялікі бляск).
Сучасныя разнавіднасці Першапачаткова тафта была толькі шаўковай або баваўнянай, але сёння мноства відаў тафты вырабляецца з сінтэтычных валокнаў. Белая і светла-крэмавая тафта папулярная як тканіна для вясельных сукенак.
Тафта шанжан Тафта́ шанжа́н ( — зменлівы) — разнавіднасць тафты з двухколерным пералівістым эфектам.
Літаратура
Андреева Р. П. Тафта // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 344. — ISBN 5-86617-030-2. Беловинский Л. В. Тафта // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 675. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4. Тафта // Татары — Топрик. — М. : Советская энциклопедия, 1956. — С. 12. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 42). Герман Вейс История культуры народов мира. Загадка великой культуры. Россия. X—XX вв. М.: 2005 Андреева Р. П. Энциклопедия моды. СПб.: «Литера». 1997. 416 с. Google Books edition of «Dictionary of Textiles»
Спасылкі
Фота: Вясельная сукенка з тафты ад Веры Вонг на гераіні фільма «» у выкананні Эн Хэтэўэй (злева)
Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны