Пярга́ — пылок кветак раслін, сабраны пчоламі і пакладзены ў ячэйкі сотаў, ушчыльнены і заліты мёдам.

Дзякуючы слою мёду, у соты не паступае паветра. У гэтых умовах пад уздзеяннем бактэрый, ферментаў і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай кіслаты, якая забяспечвае кансервацыю сумесі пылку і мёду і пераўтварэнне яе ў пяргу. Пярга з'яўляецца каштоўным кормам, неабходным пчалінай сям'і пры выкормліванні расплоду ўвесну.

У склад пяргі ўваходзяць бялкі (13—40 %), тлушчы (0,3—12 %), вугляводы (24—70 %), ферменты, гармоны, вітаміны, мінеральныя солі.

Выкарыстанне Пярга выкарыстоўваецца ў медыцыне (апітэрапія) пры лячэнні анеміі, неўрозаў, цукровага дыябету, гепатыту і інш.

Літаратура

Спасылкі

Пчелиная перга. Полезные свойства и применение Прадукты пчалярства:для імунітэту, супраць мікробаў // Газета «Звязда» Катэгорыя:Пчалярства