Кандрат Зігмундавіч Церах (, Альковічы, цяпер Вілейскі раён) — савецкі і беларускі гаспадарчы дзеяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).

Біяграфія Кандрат Церах нарадзіўся 26 лістапада 1935 года ў вёсцы Альковічы Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і незаможных сялян.

У 1952 годзе з адзнакай скончыў Баранавіцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1966 — завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.

Член КПСС ад 1958 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1987—1989).

Праца 1952—1954 — старшы бухгалтар сельскага спажывецкага таварыства Ільянскі раён. 1954—1958 — тэрміновая служба ў ВМФ СССР. 1959—1963 — дырэктар Вілейскага гархарчпрамгандлю (Вілейка). 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю (Маладзечна). 1965—1967 — намеснік старшыні праўлення Мінскага аблспажыўсаюза. 1967—1970 — намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Мінскага аблвыканкама. 1970—1977 — першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза, Мінск. 1977—1984 — старшыня праўлення Белкаапсаюза, Мінск. 1984—1986 — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (курыраваў гандаль і бытавое абслугоўванне). 26 снежня 1986 — 26 лістапада 1991 — міністр гандлю СССР. Пасля 1991 працаваў у прадпрымальніцтве. Ад 1992 — прэзідэнт Закрытага акцыянернага таварыства «Знешнеэканамічная асацыяцыя» («Внешнеэкономическая ассоциация»)Российский Государственный Торгово-Экономический Университет // Российский Государственный Торгово-Экономический Университет.

Жыве ў Маскве

Сям’я Жонка — Людміла Іосіфаўна, дачка — Аксана, сын — Уладзімір.

Цытаты

Некаторыя эканамісты і палітыкі лічаць, што пачатак развалу СССР паклала вядомая пастанова аб барацьбе з п’янствам. За 4 гады з таваразвароту выбыла 63 мільярды рублёў, а долар тады каштаваў 63 капейкі.

… Вінаватыя канкрэтныя людзі, якія прымалі рашэнні. Зразумела, у першую чаргу, вінаваты Гарбачоў — канчатковае рашэнне было за ім. На Брэжнева таксама націскалі непітушчыя, але ён не пайшоў на гэта. З п’янствам змагацца трэба, але іншымі метадамі.

Мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні палітбюро, калі абмяркоўваўся гэтае фатальнае пытанне. Выступалі ўсе, прыводзілі шмат лічбаў: колькі гіне людзей ад п’янства, як гэта ўплывае на вытворчасць, на выхаванне дзяцей. Больш за ўсіх выступалі тады Лігачоў і Саломенцаў. Іх довады былі пераканаўчымі. Але ніхто не сказаў, што гэтым быццам бы правільным рашэннем краіну заганяюць у тупік. Ад 10 гадзін раніцы і да 10 вечара ішло абмеркаванне. А завяршылася тым, што рашэнне ў рэшце рэшт было прынята, але з вялікім спазненнем.

… Гэта прывяло да таго, што стаў трашчаць бюджэт. У продажы не стала цукру, таму што разгарнулася самагонаварэнне. Скараціліся закупкі харчавання за мяжой, людзі сталі атручвацца ад ужывання з утрыманнем спірту напояў, пачалі высякаць вінаграднікі…Виктор Пушкарев: Последний министр торговли СССР // «Деловая пресса».

Узнагароды ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны»Знiчкi Айчыны: Вілейка // «Голас Радзімы».

Спасылкі Хто ёсць хто. Кандрат Церах // «Рэгіянальная газета». Михаил Шиманский: Как белорус Кондрат Терех спасал во время перестройки союзную торговлю // «Рэспубліка». Последний министр торговли СССР // «Деловая пресса». 2006 год для «Торговой газеты» — юбилейный // «Деловая пресса». Александр Рудницкий: От бухгалтера до министра // «Рэспубліка». Александр Николайчук: Кондрат Терех: На должности министра СССР я отбыл каторгу // http://news.tut.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Альковічах Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР