Азуры́т — мінерал з класа карбанатаў, асноўны карбанат медзі, Cu3(СО3)2(ОН)2/

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Мае 53,3 % медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя намнажэнні. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8 г/см³. Крохкі.

Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт.

Назва паходзіць ад персідскай назвы lazhward, што азначае сіні колер.

Радовішчы Радовішчы азурыту маюцца ў Расіі (Урал), Казахстане, Афрыцы, Марока, а таксама ў ЗША, Кітаі, ФранцыіАзурит // Кристаллов. Net, Аўстраліі.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, у якасці вырабнога каменя. З’яўляецца аб’ектам калекцыяніравання. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сіняй фарбы.

Літаратура

Азурит //

Спасылкі

Азурит // Кристаллов. Net Азурит // Каталог Минералов. Ru Азурыт на сайце mindat.org Азурыт на сайце Webmineral.com

Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы медзі Катэгорыя:Вырабныя камяні