Саро́чынскае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Чашнікі, каля вёскі Сарочына.

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 0,88км, найбольшая шырыня 0,13 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору каля 1 км². Катлавіна Сарочынскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны умерана стромкія, вышынёй 10—12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны возера.

На поўначы з возера выцякае ручай у раку Лукомка.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лукомкі