Чарні́ца — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнічанка (выцякае з возера), прыкладна за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Латыгава.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,71 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1.92 км. Берагавая лінія звілістая.

У возера ўпадаюць ручаі, у паўднёва-усходняй частцы возера бярэ пачатак рака Чарнічанка.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна