Канстанцін Адам Аляксандр Казімір Чартары́йскі (, — ) — польскі і расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

З роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра, брат Адама Ежага.

Атрымаў выдатную адукацыю, падарожнічаў па Еўропе, потым пасяліўся пры двары свайго дзядзькі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1795 годзе разам з братам адпраўлены ў Пецярбург, дзе залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк і стаў камер-юнкерам. Пасля ўступлення на сталец Паўла I (1796) у чыне генерал-маёра прызначаны ад'ютантам вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. У 1798 годзе атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў Пулавах, звольніўся з расійскай службы ў 1801 годзе. У 1802 годзе ажаніўся з Анеляй Радзівіл, дачкой апошняга ваяводы віленскага М. Г. Радзівіла. Падчас аўстра-французскай вайны 1809 года змагаўся на баку Напалеона як генерал Варшаўскага княства. У вайну 1812 года вызначыўся ў Смаленскай бітве. Цяжка кантужаны пад Барадзіном пакінуў войска. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага як генерал брыгады з 1815 года каралеўскі генерал-ад'ютант пры імператары Аляксандры I. 3 1828 года ў Вене. Падчас паўстання 1830—1831 года выконваў дыпламатычную місію ад А. Е. Чартарыйскага да К. Метэрніха. 3 1830 года як прыватная асоба жыў у Вене. Філантроп, мецэнат, калекцыянер. Меў маёнткі ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Валыні, у Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).

Літаратура Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве Канстанцін Адам Канстанцін Адам