Ватраслаў Ягіч (; , — , ) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).
Біяграфія
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886—1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выданні стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1-га міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар «Энцыклапедыі славянскай філалогіі». Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб’яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.
Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Філолагі Аўстрыі Катэгорыя:Філолагі Расіі Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Постаці аўстрыйскага літаратуразнаўства Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Постаці расійскай палеаграфіі Катэгорыя:Выкладчыкі Бястужаўскіх курсаў