Ядро — шарападобны суцэльны снарад ўдарнага дзеяння для кідальных машын і гладкаствольнай артылерыі.

З сярэдзіны 14 ст. ядры былі каменнымі, з 15 ст. жалезнымі, затым чыгуннымі (для зброі вялікага калібра) і свінцовымі (для гармат малога калібра). З 16 ст. выкарыстоўваліся запальныя ядры. У 17 ст. атрымалі распаўсюджанне парахавыя полыя разрыўныя ядры - снарады (гранаты). У 2-й палове 19 ст. у сувязі з заменай гладкаствольных гармат наразнымі выйшлі з выкарыстання.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерыйскія боепрыпасы Катэгорыя:Гарматы