Мастэрс 1987 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1987 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 студзеня па 1 лютага 1987 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 13-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £200,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £51,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Дэніс Тэйлар выйграў першы тытул Мастэрс у сваёй кар'еры, вырваўшы ў фінальным матчы перамогу ў суайчынніка Алекса Хігінса - 9:8.

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1987 года Катэгорыя:Люты 1987 года