Яўге́н Фё́даравіч Мірано́віч, пры нараджэнні — Анато́ль (Тэвель) Маісе́евіч Фінкельштэ́йн (, , , цяпер , Мінская вобласць — , ) — беларускі гаспадарчы дзеяч, заслужаны аграном БССР (1967). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Біяграфія Яўген Мірановіч (Анатоль Фінкельштэйн) нарадзіўся 7 лістапада 1917 года ў мястэчку Смілавічы, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць ў беднай яўрэйскай сям’іИван Ярошевич: Славный сын земли смиловичской. Финкельштейн Анатолий (Тевель) Моисеевич // «Раённы веснік», Чэрвень.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1936). Працаваў аграномам саўгаса «Вызваленне» Смалявіцкага раёна.

Ад 1939 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада брыгады імя М. В. Фрунзэ, які дзейнічаў на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

Падчас вайны пасля гібелі яго сябра партызана Яўгена Мірановіча Анатоль Фінкельштэйн узяў сабе яго імя прозвішча, выконваючы сваю клятву перад баявым сябрамИван Ярошевич: Славный сын земли смиловичской. Клятва друзей // «Раённы веснік», Чэрвень.

З 1944 года ў Любані працаваў дырэктарам Любанскага спіртзавода, з 1961 — дырэктарам саўгаса «Любань» Вілейскага раёна (пазней — саўгас «Любань» імя 50-годдзя СССР). Пад яго кіраўніцтвам саўгас вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку з высокай культурай земляробства і жывёлагадоўлі. За поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966, 1971).

Пахаваны на гарадскіх могілках Вілейкі на вуліцы Першамайскай.

Памяць Імем Мірановіча названа вуліца ў вёсцы Любань Вілейскага раёна.

Спасылкі

У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ // peramoga.by

Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Любань (Вілейскі раён) Катэгорыя:Заслужаныя аграномы БССР Катэгорыя:Аграномы СССР