Мастэрс 1981 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1981 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 27 студзеня па 1 лютага 1981 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў сёмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £20,000 (на £13,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £6,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе.
У фінальным матчы Алекс Хігінс перайграў валійскага снукерыста Тэры Грыфітса з лікам 9:6, такім чынам, узяўшы ў яго рэванш за паражэнне ў фінале год таму.
Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1981 года Катэгорыя:Люты 1981 года