Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі (, в. Данюшава, цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — восень ) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Першай сусветнай вайны.
Вярнуўшыся ў 1918 на Радзіму, парабкаваў.
Творчасць Друкаваўся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», часопісе «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зямля», «Песня над магілай», «Голад» і іншых стварыў вобраз сваёй Радзімы, разбуранай падчас вайны і здушанай голадам. Селянін і рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы прасякнуты верай у абуджэнне народа («Зорка», «Усход сонца», «З нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінорная танальнасць характэрна для інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я. Купалу.
Рукапісы вершаў Ш. зберагаюцца ў бібліятэцы АН Літвы.
Літаратура
Шыманоўскі Станіслаў. А.Ліс. 475 с. Асветнікі зямлі Беларускай : Энцыкл. Энцыкл. даведнік/ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. У. М. Жук.- Мн., БелЭн, 2001.-496 с.: іл.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны