Мастэрс 1986 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1986 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 студзеня па 2 лютага 1986 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 12-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £175,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £45,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Кліф Торбурн абараніў свой тытул, выйграўшы другі Мастэрс запар і трэці за апошнія чатыры гады. У фінале ён адолеў Джымі Уайта з лікам 9:5.

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 1986 года Катэгорыя:Люты 1986 года