Раман Восіпавіч Якабсон (; 28 верасня (10 кастрычніка) 1896, Масква — , Кембрыдж (Масачусетс), ЗША) — расійскі і амерыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца, адзін з найбуйнейшых лінгвістаў XX стагоддзя, які аказаў уплыў на развіццё гуманітарных навук не толькі сваімі наватарскімі ідэямі, але і актыўнай арганізатарскай дзейнасцю. Стаў адным з заснавальнікаў структурнай лінгвістыкі.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў (1914), Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Удзельнік Першага рускага авангарду.

3 1921 жыў за мяжой. 3 1943 прафесар Калумбійскага, з 1949 Гарвардскага ўніверсітэтаў, з 1957 Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Працы па агульнай тэорыі мовы, фаналогіі, марфалогіі, граматыцы, рускай мове, рускай літаратуры, паэтыцы, славістыцы, псіхалінгвістыцы, семіётыцы і шматлікіх іншых галінах гуманітарных ведаў.

Даследаваў раннеславянскую паэзію і эпас, славянскую міфалогію, рытуалы, творы старажытарускай літаратуры, асаблівасці мовы і стылю рускіх пісьменнікаў ХІХ—ХХ ст., а таксама Дантэ, У. Шэкспіра, М. Эмінеску, Б. Брэхта і інш. Навуковыя працы па тэарэтычнай лінгвістыцы («Да характарыстыкі еўразійскага моўнага саюза», 1931; «Асновы мовы», 1956, з М. Хале; «Асноўныя шляхі развіцця семіётыкі», 1975), па славянскіх мовах і паэтыцы («Пра чэшскі верш пераважна ў параўнанні з рускім», ч. 1, 1923; «Даследаванне рускай эпічнай паэмы», 1949, з М. Шэфтэлем; «Пытанні паэтыкі», 1973).

Выбраная бібліяграфія Jakobson R., Remarques sur l'evolution phonologique du russe comparée à celle des autres langues slaves. Prague, 1929 Jakobson R., K charakteristike evrazijskogo jazykovogo sojuza. Prague, 1930 Jakobson R., Child Language, Aphasia and Phonological Universals, 1941 Jakobson R., On Linguistic Aspects of Translation, essay, 1959 Jakobson R., "Closing Statement: Linguistics and Poetics," in Style in Language (ed. Thomas Sebeok), 1960 Jakobson R., Selected Writings (ed. Stephen Rudy). The Hague, Paris, Mouton, in six volumes (1971–1985): I. Phonological Studies, 1962 II. Word and Language, 1971 III. The Poetry of Grammar and the Grammar of Poetry, 1980 IV. Slavic Epic Studies, 1966 V. On Verse, Its Masters and Explores, 1978 VI. Early Slavic Paths and Crossroads, 1985 Jakobson R., Questions de poetique, 1973 Jakobson R., Six Lectures of Sound and Meaning, 1978 Jakobson R., The Framework of Language, 1980 Jakobson R., Halle M., Fundamentals of Language, 1956 Jakobson R., Waugh L., The Sound Shape of Language, 1979 Jakobson R., Pomorska K., Dialogues, 1983 Jakobson R., Verbal Art, Verbal Sign, Verbal Time (ed. Krystyna Pomorska and Stephen Rudy), 1985 Jakobson R. "Shifters and Verbal Categories." On Language. (ed. Linda R. Waugh and Monique Monville-Burston). 1990. 386-392.

Літаратура

Катэгорыя:Русісты Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Мовазнаўцы ЗША Катэгорыя:Славісты Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Фанолагі Катэгорыя:Акцэнтолагі Катэгорыя:Марфолагі мовы Катэгорыя:Тыполагі Катэгорыя:Нейралінгвісты Катэгорыя:Гісторыкі лінгвістыкі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы ЗША Катэгорыя:Структуралісты Катэгорыя:Постаці семіётыкі