Енс Петэр Якабсен (; , Тыстэд — , там жа) — дацкі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1857). Па адукацыі біёлаг. Адзін з першых папулярызатараў дарвінізму ў Скандынавіі. Аказаў ўплыў на развіццё псіхалагічнай і імпрэсіяністычнай заходнееўрапейскай літаратуры. Аналітычнасць ў малюнку знешняга свету і ўнутранага жыцця чалавека спалучаецца ў яго творах з эмацыйнай насычанасцю, гістарычнай канкрэтнасцю і маляўнічасцю. Гістарычны раман «Фру Марыя Грубэ» (1876) змяшчае яркія эпізоды з жыцця Даніі і Нарвегіі 17 ст. У рамане «Нільс Люнэ» (1880), прысвечаны адмове інтэлігента ад рэлігійнага светапогляду, з псіхалагічнай дакладнасцю паказаў выхаванне непахіснасці душы, якое завяршаецца ўнутранай перамогай героя. Аўтар навел і вершаў.

Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Дацкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу