Бе́ні () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у паўночнай частцы Балівіі.
Даўжыня ракі каля 1500 кіламетраў. Плошча вадазбору 266 км². Сярэдняя глыбіня ракі каля 9 метраў, найбольшая глыбіня 21,3 метра. Сярэдняя шырыня ракі 400 метраў, найбольшая шырыня 1069 метраў. Сярэдні расход вады 6200 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў Цэнтральных Андах. Перасякае плато і горныя хрыбты ў глыбокіх цяснінах. У ніжнім цячэнні працякае па ўскраіне Амазонскай нізіны. Рака Бені на працягу свайго шляху мае складаную гідраграфію, часта змяняе кірунак і мае шмат парогаў. На мяжы з Бразіліяй рака Бені разам з іншымі рэкамі Маморэ і Мадрэ-дэ-Дзьёс ўтварае раку Мадэйра, якая, у сваю чаргу, упадае ў Амазонку. Рака суднаходная ад горада Рурэнабаке да вадаспада Эсперанса на працягу 29 км.
Літаратура
Спасылкі Beni River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Балівіі Катэгорыя:Басейн Амазонкі