Жарабко́вічы (, ) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Шавялёўцы. Адміністрацыйны цэнтр Жарабковіцкага сельсавета. Месціцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ляхавічаў, чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы I — Русіно, праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Клецк—Ляхавічы.
Назва Паходзіць напэўна ад мянушкі Жарабок (Жеребокъ) і вытворнага ад яе патроніма — імя па бацьку, пазней прозвішча.
Цяпер болей вядомы версіі з народнай этымалогіі, адна выводзіць назву ад дзеяслова «жарабіць», які на мясцовай гаворцы значыць «выпас быдла», другая — ад коней, якіх тут быццам гадавалі для княжацкіх патрэб, калі паселішча належала Радзівілам. Назва аднак вядома з часоў, калі цяперашняй мясцовай гаворкі пэўна яшчэ не было і да 14-гадовага перыяду належнасці паселішча Барбары Радзівіл, пра развітую конегадоўлю тут таксама няма звестак.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Напісанне ў першым упамінанні старабеларускай мовай — Жеребковичи — С. 209.. Вядомы прынамсі з 1440—1447 года ў Клецкай воласці, нададзеныя Григореви Петрищу (Рыгору Пятрышчу або Пятрышчу Рыгоравічу). Тады ж тры «чалавекі» — Васіль, сын яго Андрэй і Хадот, «у Жеребковичох» нададзены і нейкаму Пішчыку. Перад тым Рыгору Пятрышчу з Клецкай воласці былі нададзены шэсць «чалавек» бортнікаў — Дзямід, два Дабарэвічы, Палаўчын, Клімец і Трунец. Неўзабаве Пятрышча з братам таксама з Клецкай воласці атрымаў яшчэ Мірашава «месца» (напэўна, былы маёнтак нейкага Міраша), Левановічы і Цыцкавічы (напэўна, «чалавекі» з сем’ямі)LM № 3 (1440—1498). — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — P. 56..
Да 1450-х гадоў Жарабковічы і Ляхавічы (напэўна, Старыя), належалі ўжо валынскаму баярыну Дзяніску Мукасеевічу, які памяняў іх з панам Іванам Іллінічам на яго замак Вельгар з «местам» і некалькімі «прыселкамі» ў Луцкім павецеСобчук В. Д. Від коріння до крони : дослідж. з історії князів. і шляхет. родів Волині ХV — першої половини ХVII ст. — Кременець: [Кременец.-Почаїв. держ. іст.-архітектур. заповідник], 2014. — 506 c. : табл. — С. 179, заўв. 7.. Потым Жарабковіцкі маёнтак перайшоў як спадчына да пана Юрыя Іллініча. У 1525 годзе канцлер Альбрэхт Гаштольд аспрэчыў правы Іллініча на ўваходы ў пушчу Лесішча, якая паводле слоў Гаштольда належала да яго Ляхавіцкага маёнтка, у тым жа годзе ён нават забраў Жабрабковіцкі маёнтак у Іллініча. Загадам караля Жыгімонта Старога маёнтак вернуты, а Гаштольд абавязаны кампенсаваць шкодыАляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў… — С. 234..
Неўзабаве Юрый Іллініч памёр, пры падзеле яго спадчыны ў 1527 годзе Жарабковічы атрымаў сярэдні сын Станіслаў і далучыў як «дварэц» да свайго Мірскага маёнтка. Правы Станіслава на Жарабковічы пацвердзіў гаспадар. Пасля смерці Станіслава ў 1531 годзе маёнтак перайшоў да старэйшага брата Яна, які ў 1532 годзе прадаў Жарабковічы разам з маёнткам Малкава Альбрэхту Гаштольду за 1500 коп літоўскіх грошаў.
У 1537 годзе з дазволу бацькі Станіслаў Гаштольд запісаў Ляхавіцкі маёнтак з «дваром» Жарабковічы як вена сваёй жонцы Барбары Радзівіл. Пасля смерці Станіслава ў 1542 годзе род Гаштольдаў згас і іх асноўныя ўладанні як вымарачныя перайшлі на вялікага князя, гэта значыць дзяржаве. Вяноўныя ж маёнткі засталіся Барбары, якая ў 1547 годзе ўзяла шлюб з каралём Жыгімонтам Аўгустам.
Пасля смерці Барбары ў 1551 годзе яе маёнткі перайшлі ў асабістае ўладанне Жыгімонта Аўгуста. Кароль аддаваў Ляхавіцкае староства ў дзяржанне за пазыкі, першым дзяржаўцам быў Рыгор Валовіч (згадваецца ў снежні 1556). Ад 8 мая 1561 годаАкты Виленской археографической комиссии: Том XXII. Акты Слонимского земского суда. — Вильна, 1895. — 535 с. за пазыку 3000 коп грошаў дзяржаву з дварамі Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы атрымаў Іван Солтан. Пры Солтане ў Ляхавіцкіх ўладаннях гаспадарскім рэвізорам Андрэем Ільгоўскім праведзена валочная памера, матэрыялы цяпер захоўваюцца ў ЦДГАУКЦДIАУК, ф. 1 (Скарб коронний), оп. 1, спр. 2, арк. 334—359 зв.; Паводле: Ерусалимский К. Ю. Московский боярич… — С. 89.. Цягам ліпеня 1566 — снежня 1567 года, нягледзячы на супраціўленне Солтана, дзяржава яму была заменена, а Ляхавіцкая нададзена за службу «до двух животовъ» Уладзіміру Забалоцкаму і яго жонцы з правам на 6000 коп грошаў. У канцы 1569 — пачатку 1570 года загадам гаспадара Дзмітрам Сапегам і Вацлавам Шушынскім праведзена рэвізія, матэрыялы цяпер захоўваюцца ў НГАБНГАБ. КМФ-18, воп. 1, спр. 48, арк. 356 адв. — 357 адв.; Паводле: Ліцкевіч А. У. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста…. Ужо ў 1569—1571 гадах кароль забраў Ляхавіцкую воласць і ў Забалоцкага, каб абмяняць «замак Ляхавічы, двор Жарабковічы ў Навагародскім павеце, места Батокі, двор Крэцінку, 50 валок ў воласці Палангенскай у зямлі Жамойцкай» з віленскім кашталянам Янам Хадкевічам на яго «дзедзічныя маёнткі Свіслач, двор Грынкі, Янава, Валкаўшчызна» і Абчоўскую пушчу ў Ваўкавыскім павецеЕрусалимский К. Ю. Московский боярич… — С. 89.Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство… — С. 151—152. (са спасылкай: Кн. Зап. Лит. LIV, л. 63 и сл.). Пасля 1567 года ў Новагародскім павеце Новагародскага ваяводства.
Пасля смерці ў 1621 годзе Яна Караля Хадкевіча, у маі 1623 годзе яго ўладанні падзелены паміж спадчыннікамі — Ляхавіцкі маёнтак атрымала дачка Ганна Схаластыка, жонка Яна Станіслава Сапегі, пасля яе смерці ў 1625 годзе ўласнасць перайшла да Сапегаў. Пасля смерці Ежы Феліцыяна Сапегі ў 1750 годзе, спадчыннікі спрабавалі выплаціць пазыкі і захаваць маёнтак, але ўрэшце ў 1760 годзе прадалі польнаму гетману Міхалу Юзафу Масальскаму. У рэестры названы самі Ляхавічы і фальваркі Старыя Ляхавічы, Ажэвічы, Жарабковічы, Зубялевічы, Голдавічы, Мыслабаж, Літва і Вадзяжым. У 1775 годзе, праз стратэгічнае становішча Ляхавічаў, маёнтак цалкам перайшоў да дзяржавы, але ў 1790 годзе рашэнне скасавана і ўладанні вернуты Масальскім. Ад 1791 года, паводле новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, аказаліся ў Случарэцкім павеце Новагародскага ваяводства.
Расійская імперыя
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Нясвіжскім павеце Мінскага намесніцтва. У 1793 годзе Ляхавіцкае графства перайшло ва ўладанне графаў Касакоўскіх. У складзе графства між іншых былі фальварак Жарабковічы (уключаў вёскі Зарытава, Падлессе Жарабковіцкае) і фальварак Гулічы (уключаў саму вёску Жарабковічы). Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Паўла I (1796) у Слуцкім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1876 годзе фальваркам Жарабковічы валодаў граф рыма-каталіцкага веравызнання Станіслаў Станіславаў Касакоўскі, валодаў пасля пераходу спадчыны з 1873 года.
Найноўшы час У Першую сусветную вайну вёска ў прыфрантавой паласе, у лютым—снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Ляхавіцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі — С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З чэрвеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). У другой палове ліпеня 1920 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з другой паловы верасня — у кастрычніку зноў пад уладай Польшчы.
Пад уладай Польшчы Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У вёсцы дзейнічала польская школа. У 1926 годзе ў вёсцы закладзены гурткі Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) і Таварыства беларускай школы (ТБШ), адкрыта беларуская бібліятэка. У жарабковіцкі гурток БСРГ уваходзілі 42 сябры, старшынёй быў Дзмітрый Сільвестравіч Казаноўскі, сакратаром — Андрэй Емяльянавіч Глобаж, касірам — Фёдар Емяльянавіч Ждановіч. Жарабковіцкі гурток ТБШ аб’ядноўваў 12 чалавек, адначасова ўсе яны былі сябрамі БСРГ. Старшынёй гуртка быў Міхаіл Паўлавіч Новік, сакратаром — Сцяпан Паўлавіч Казаноўскі, касірам — Іван Андрэевіч Казаноўскі. У 1926 годзе сяляне падалі дэкларацыю аб пераўтварэнні польскай школы ў беларускую, у выніку ўлады дазволілі выкладаць беларускую мову як прадмет, аднак на пасаду выкладчыка быў прызначаны асаднік. Урокі беларускай мовы супадалі з урокамі закону божага, а дзеці часцей наведвалі ўрокі беларускай мовы, праз што яе выкладанне пазней забаранілі. Некаторыя жыхары Жарабковічаў выступалі як артысты-аматары ў тэатральных пастаноўках, якія ладзіла ТБШ. У 1928 годзе ў вёсцы была створана ячэйка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), старшынёй якой стаў былы сябра гуртка БСРГ Андрэй Емяльянавіч Глобаж. Таксама ў 1928 годзе навучэнцы Клецкай гімназіі Аляксей і Мікалай Грамакі стварылі ў вёсцы арганізацыю Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). У 1930-х гадах у вёсцы дзейнічала кааперацыйнае таварыства «Змаганне».
У 1930 годзе ў дзень выбараў у сейм сябры КПЗБ і КСМЗБ арганізавалі ў вёсцы мітынг, на якім заклікалі галасаваць за левых кандыдатаў. У 1933 годзе на год зняволення за «спеў камуністычных песень» былі асуджаны сяляне: Аляксей Раманюк, Міхась Зянюк, Міхась Войтуль, Аляксей Таранда, Міхась Яруць, Марыя Каляда і Вольга Ждановіч. У красавіку 1935 года ў сяброў КПЗБ і КСМЗБ вёскі Жарабковічы прайшлі масавыя вобыскі паліцыяй, праз дзень пасля допытаў у пастарунку і збіцця памёр камсамолец Анатоль Сяргеевіч Леваш, на ягоным пахаванні адбыўся масавы стыхійны мітынг. У 1935 годзе ў ветраку Праневічаў у Жарабковічах была створана падпольная друкарня КПЗБ.
БССР і незалежная Беларусь 17 верасня 1939 года Жарабковічы заняты Чырвонай Арміяй — С. 29.. 14 кастрычніка сялянскім камітэтам былі арыштаваны асаднікі Баляслаў Пік і Юзаф Прушынскі, пасля перадачы народнай міліцыі іх самасудна расстралялі. Пазней у 1940 годзе рэпрэсіі працягнуліся, за ранейшую сувязь з польскімі органамі былі арыштаваны і асуджаны да лагераў некалькі сялян, арыштаваны і асуджаны на высылку сем’і асаднікаў Кавалькевічаў (настаўнік) і Чубакоўскіх (Чубаноўскіх). З 12 лістапада — у складзе Беларускай ССР. Ад 15 студзеня 1940 года — у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці, ад 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр Жарабковіцкага сельсавета. У 1940 годзе створаны калгас імя Сталіна, які аб’ядноўваў 98 гаспадарак з 727 га ворыва.
У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 5 ліпеня 1944 года заняты Чырвонай Арміяй (падраздзяленнямі 65-га асобнага танкавага палка і 54-й гвардзейскай стралковай дывізіі).
У 1948 годзе адноўлены калгас імя Сталіна, які аб’ядноўваў 35 гаспадарак, у снежні 1950 года да яго далучаны шэсць дробных навакольных калгасаў. Ад 8 студзеня 1954 года Жарабковічы ў складзе Брэсцкай вобласці, ад 16 ліпеня 1954 — у Падлескім сельсавеце. Калгас імя Сталіна 3 лістапада 1961 года перайменаваны ў «Беларусь». Падлескі сельсавет 3 ліпеня 1972 года зноў перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361)..
Інфраструктура
Станам на 2007 год планіровачна вёска складалася з трох просталінейных, паралельных, мерыдыяльных вуліц, да якіх з захаду далучаецца блізкая да шыротнай арыентацыі вуліца. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Станам на 2020 год у паселішчы 7 вуліц — Кастрычніцкая, Лугавая, Мінская, Пушкіна, Садовая, Савецкая, Спакойная.
Станам на 1940 года ў вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, клуб, медпункт, крама, тэлефон.
У 1970 годзе — цэнтр калгаса «Беларусь».