Дабравешчанскі сабор — праваслаўны храм у гонар Дабравешчання Багародзіцы, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.
Гісторыя Сабор быў пабудаваны ў 1489 годзе пскоўскімі майстрамі на белакаменным падклеццем канца XIV — пачатку XV стагоддзяў (застаўся ад старога сабора) і першапачаткова быў трохкупальным. Сабор сур'ёзна пацярпеў пры пажары 1547 года і адноўлены ў 1564 годзе, з надбудовай дзвюх глаў з заходняга боку. У 1572 годзе да сабора быў прыбудаваны ганак, які пазней атрымаў назву Грозненскага.
Часткова захаваўся роспіс, зроблены ў 1508 годзе мастаком Феадосіем, сынам Дзіянісія, «з браціяю». Першапачатковы іканастас сабора ўтрымліваў абразы, напісаныя ў 1405 годзе Андрэем Рублёвым і Феафанам Грэкам. Пасля пажару 1547 года для іканастаса былі падабраны два старажытныя рады — Дэісусны і Святочны, эпохі Феафана Грэка і Андрэя Рублёва.Царский храм. Святыни Благовещенского собора в Кремле. М., 2003. С. 43
На паперці Дабравешчанскага сабора (упершыню распісана ў 1564, затым нанова ў 1648 і часткова ў 1667 гг.) намаляваны грэчаскія мудрацы: Арыстоцель (са скруткам, на якім напісана: «Спачтку Бог, потым слова і дух, і з ім адзіна»), Гамер, Плутарх, Менандр, Анаксагор, Пталамей і апостал ЕпафрадытУспенский А.И. Фрески паперти Благовещенского собора в Москве // Золотое руно, 1906, № 2, с.41-45.. На паўночнай браме можна бачыць выявы старажытнарымскіх прарочыц Сівіл. Унікальная падлога сабора: ён набраны з яспісу мякка-мядовага колеру.
Да XVIII стагоддзя з’яўляўся дамавай царквой Маскоўскіх цароў; яго пратапопы адначасова былі духоўнікамі цароў. У пецярбургскі перыяд прыдворны статус протапрэсвітараў сабора захаваўся.
Спасылкі Гісторыя Дабравешчанскага сабора на pravoslavie.ru Дабравешчанскі сабор на patriarchia.ru Дабравешчанскі сабор на russiancity.ru Ульянов О. Г. Деисус Андреева письма Рублева из Благовещенского храма Московского Кремля (к 575-летию преставления преподобного иконописца) // Макариевские чтения. Выпуск XII: Иерархия в Древней Руси. Можайск-Терра, 2005 Качалова И.Я., Маясова Н.А., Щенникова Л.А. Благовещенский собор Московского Кремля. М. 1990 (Собрание икон Благовещенского собора , Фрески Благовещенского собора )
Дабравешчанскі Катэгорыя:Саборы Расіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Масквы Катэгорыя:Архітэктура Маскоўскай Русі часоў Івана III Катэгорыя:Руская архітэктура XVI стагоддзя М