Магар, Мяшэй італьянскі, Проса італьянскае, С.3Пярэднеў У. Мяшэй // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000. (Setaria italica) — аднагадовая культурная расліна сямейства .
Батанічнае апісанне
Разрастаючыся даволі шчыльнымі кустамі, утварае замкнёны травастой. Сцёблы вышынёй 50-150 см прамастойнае.
Каранёвая сістэма пранікае ў глебу на глыбіню да 1 м, аднак вялікая частка каранёў размяшчаецца ў верхніх пластах глебы.
На сцябле 5-16 лісцінак, лісце доўгае (да 50 см), шырынёй да 1,5 см. Лісце з абодвух бакоў вельмі шурпатае. Іх вага ў агульнай укоснай масе дасягае 50 %.
Суквецце — коласападобная мяцёлка даўжынёй 20-25 см, шырынёй 4 см, не падзеленая на асобныя лопасці. Ля аснавання каласкоў маюцца ніткападобныя шчацінкі зялёнага, жаўтлявага або цёмна-фіялетавага колеру.
Цвіце з ліпеня да жніўня. Размнажэнне насеннае.
Падвіды
Спасылкі
Setaria italica (L.) Beauv. — Щетинник итальянский, чумиза, гоми // Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения»
Катэгорыя:Мяшэй Катэгорыя:Збожжавыя культуры