Мастэрс 1978 (, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1978 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 10 лютага 1978 года ў «Новым лонданскім тэатры», у Лондане. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £8,000, з якіх £3,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў (з якіх 5 уваходзілі ў топ-6 сусветнага рэйтынгу, а Дуг Маўнджой быў дзеючым чэмпіёнам) пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.

Чэмпіёнам стаў гулец з Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс, які перайграў ў фінальным матчы канадца Кліфа Торбурна з лікам 7:5.

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Люты 1978 года