Су́мка, аск — спараносны орган, у якім развіваюцца споры сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).

Уяўляе сабой аднаклетачную структуру цыліндрычнай, шарападобнай або булавападобнай формы з пэўнай колькасцю (звычайна 8) сумкаспор. Сумка ўтвараецца з зіготы або на аскагенных гіфах, якія развіваюцца з зіготы.

Будова аска — важная прыкмета ў класіфікацыі аскаміцэтаў.

Літаратура

Спасылкі Аски и аскоспоры

Катэгорыя:Генератыўныя органы грыбоў Катэгорыя:Аскаміцэты