«Grand Theft Auto V» (скар. GTA V) — мультыплатформавая відэагульня з серыі «Grand Theft Auto», пятнаццатая па ліку, у жанры action і адкрыты свет, распрацаваная кампаніяй «Rockstar North». Дэбютны трэйлер быў выпушчаны 2 лістапада 2011 года, а анонс самой гульні адбыўся на наступны дзень, 3 лістапада. Выхад гульні першапачаткова планаваўся на вясну 2013 года, але быў адкладзены на 17 верасня 2013 года для Xbox 360 і PlayStation 3. У СНД «Grand Theft Auto V» выдаецца кампаніяй «1С-СофтКлаб».

«Rockstar Games» заявіла, што «Grand Theft Auto V» — іх самы вялікі і амбіцыйны праект за ўвесь час з самым вялікім створаным імі адкрытым гульнявым светам.

Геймплэй Упершыню ў гісторыі серыі ў гульні прысутнічаюць адразу тры галоўныя героі, паміж якімі можна пераключацца амаль у любы час. У некаторых місіях даступны два ігракі, у некаторых місіях іграка перакідвае на іншых персанажаў скрыптам. Уся карта адкрыта ігракам з самага пачатку. У гульні можна займацца дайвінгам, гэта значыць падводным апусканнем з аквалангам. Да таго ж, у гульні прысутнічае батыскаф.

Месца дзеяння Месцам дзеяння Grand Theft Auto V стаў выдуманы горад Лос-Сантас (), прататып якога з’яўляецца Лос-Анджэлес. Лос-Сантас упершыню з’явіўся ў адной з папярэдніх гульняў серыі — Grand Theft Auto: San Andreas, якая выйшла ў 2004 годзе. У гульні апроч самога горада, таксама прысутнічаюць навакольныя тэрыторыі сельскай мясцовасці, горы, лясы, узгоркі, і пляжы.

Заняткі У GTA V ёсць магчымасць займацца рознымі відамі спорту: ёгай, трыятлонам, катаннем на гідрацыкле, бейсджампінгам, тэнісам, заняткамі ў трэнажорнай зале і гольфам на вялікіх палях. Кожны персанаж мае сваё хобі. У гульні прысутнічае дайвінг, можна апускацца на дно з дапамогай батыскафа.

У гульні таксама даступны рабаванні банкаў.

Камунікацыі Як і ў папярэдніх гульнях серыі, у GTA V ёсць мабільны тэлефон, але ён можа выкарыстоўвацца для якіх-небудзь дзеянняў. Таксама тэлефон можна будзе выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт. Функцыянальнасць істотна зменена, у параўнанні з тэлефонам у GTA IV. У гульні прысутнічае пародыя на iPhone і на камп’ютары кампаніі «Apple». Таксама ў гульні прысутнічаюць пародыі на Windows Phone 8 (інтэрфейс мабільнага тэлефона Трэвара, цалкам супадае з інтэрфейсам Windows Phone 8) і Android (гульнявая назва — Offdroid).

Ёсць магчымасць глядзець тэлевізар, дзе будуць ісці розныя перадачы.

Мультыплэер У інтэрв’ю парталу IGN у сакавіку 2012 года, Дэн Хаўзер распавёў пра некаторыя асаблівасці шматкарыстальніцкага рэжыму Max Payne 3. У інтэрв’ю ён адкрыў, што як і ў Max Payne 3, у GTA V будзе даступная сістэма «банд» () — аналаг звычайных кланаў, якіх ігракі змогуць арганізаваць пасродкам анлайнавага сэрвісу . Таксама ён заявіў, што важнасць мультыплэера за апошнія некалькі гадоў узрасла ў разы, таму Rockstar Games намерваецца актыўна развіваць анлайнавыя аспекты сваіх гульняў. Развіццём гэтых ідэй стала Grand Theft Auto Online.

Узбраенне і рыштунак Спіс пацверджанай зброі Grand Theft Auto V: Халодная зброя Бейсбольная біта Паліцэйская дубінка Клюшка для гольфа Кіянка Тэнісная ракетка Бутэлька (дадатак да гульні) Пісталеты Glock 18 Taurus PT92 Colt M1911 Пісталеты-кулямёты IMI Mini Uzi Heckler & Koch MP5 A5 Драбавікі Mossberg 590A1 Kel-Tec KSG Аўтаматы Norinco Type 56-2 IMI «Compact Tavor» CTAR-21 Colt AR-15 SBR Heckler & Koch HK416 — 10" Heckler & Koch G11 M249 SAW Mk 48 Снайперскія вінтоўкі Accuracy International AWM L115A3 Barrett M82A1 Цяжкая зброя GE M134 Minigun («Мініган») РПГ-7 Milkor Mark 14 MGL Кідальная зброя Кактэйль Молатава C-4 Дымавая шашка Рознае Парашут

Саўндтрэк

Як і ў папярэдніх гульнях серыі ў GTA V, радыёстанцыі напоўнены разнастайнай музыкай. Усяго ў гульні 17 радыёстанцый.

Спіс пацверджаных песень у Grand Theft Auto V: The Small Faces — «Ogdens Nut Gone Flake» (1968) Golden Earring — «Radar Love» (1973) Waylon Jennings — «Are You Sure Hank Done It This Way» (1975) Rick James — «Give It To Me Baby» (1981) Queen — «Radio Ga Ga» (1984) Stevie Wonder — «Skeletons» (1987) MC Eiht — «Streiht Up Menace» (1993) Warren G feat. Nate Dogg — «Regulate» (1994) Britney Spears — «Gimme More» (2007) Fergie feat. Ludacris — «Glamorous» (2007) Enrique Iglesias feat. Pitbull — «I Like It» (2010) Jay Rock feat. Kendrick Lamar — «Hood Gone Love It» (2011) Chief Keef — «Love Sosa» (2012) The Chain Gang Of 1974 — «Sleepwalking» (2013)

Спасылкі Афіцыйны сайт гульні Grand Theft Auto V на Grand Theft Wiki

Катэгорыя:Grand Theft Auto Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Працягі відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні 2013 года Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Камп’ютарныя гульні, распрацаваныя ў Вялікабрытаніі