Благавешчанск () — горад (з 1858) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці. Насельніцтва 217,7 тыс. чал. (2005).

Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны, на левым беразе Амура, пры ўпадзенні ў яго ракі Зеі, за 7985 км на ўсход ад Масквы. На процілеглым беразе Амура — кітайскі горад Хэйхэ.

Гісторыя Упершыню рускія з’явіліся пры зліцці Амура і Зеі летам 1644 года, калі тут спыніўся першапраходзец Васіль Паяркаў са сваім атрадамПоярков Василий Данилович. У 1653 годзе землепраходзец Ерафей Хабараў вырашыў пабудаваў тут астрогИстория Благовещенска , але пасля падпісання ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы рускія пакінулі левы бераг Амура.

Часам заснавання Благавешчанска лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Усць-Зейскі вайсковы пост. Да 1856 года Расійская імперыя здзейсніла шэраг захадаў для замацавання за сабой левага берага Амура. Урэшце, 2 чэрвеня 1856 года ад вусця Зеі прыбыў вайсковы атрад з каля 500 салдат, які заняўся расчысткай тэрыторыі для будаўніцтва горада і размяшчэння будучых рускіх перасяленцаў.

Насельніцтва 1982 год — 183 000 чал. 2005 год — 217 700 чал. 2010 год — 219 861 чал.

Вядомыя асобы

Уладзімір Уладзіміравіч Борман (1911—1965) — беларускі архітэктар. Яўгенія Арцем’еўна Васілеўская (1926—?) — беларуская гісторык. Галіна Фёдараўна Пальчэўская (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Фрыдрых Канстанцінавіч Латынцаў (1928—2001) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Літаратура

Благовещенск // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области] — Благовещенск, 2009. — С. 32. — 232 с.

Катэгорыя:Гарады Амурскай вобласці